Культура33

«Луч» выпусціў гадзіннік у гонар Караткевіча. Іх будзе ўсяго 95 штук

Гадзіннікавы завод «Луч» да Міжнароднага дня роднай мовы выпусціў новую лімітаваную калекцыю «Мова». Сёлета яна прысвечана Уладзіміру Караткевічу.

Як паведамілі Onliner на заводзе, у продаж паступіць 95 гадзіннікаў — па колькасці гадоў з дня нараджэння пісьменніка. Кошт — 1495 рублёў. Продаж стартаваў сёння.

Новая мадэль створана на механізме «Луч-2209» — самым тонкім, які выпускаў Мінскі гадзіннікавы завод. На цыферблаце змешчана цытата Уладзіміра Караткевіча: «Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка — сродак сувязі між думамі людзей, вышэйшы сродак».

Напярэдадні лімітаваную калекцыю прэзентавалі ў Музеі гадзіннікавай справы.

Выстава, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, будзе даступная з 21 лютага па 21 сакавіка. Адрас музея: вул. Натуралістаў, 3.

Каментары3

  • Жвір
    21.02.2025
    Добрая навіна, можа такая акцыя дапаможа зрушыць сьвядомасьць жыхароў Беларусі ў бок мовы, можа нават рэбрэндынг адбудзецца, з Луча на Прамень ?
    Што да прадукцыі завода, хто ведае, ці йдзе (ішла) яна за межы краіны й куды ?
  • Колбасу сначала делать научитесь и пиво варить
    21.02.2025
    Жвір, мовнюки.
  • кардыяграма
    21.02.2025
    Колбасу сначала делать научитесь и пиво варить,
    О, тожебелоруссы падцягнуліся

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

У Малінаўцы прадалі платную паркоўку на аўтарынку— цана ўражвае

Кіраўніка аддзела Support Desk Technologies асудзілі на пяць гадоў калоніі — меркавана, за данаты на падтрымку Украіны6

У Эстоніі мужчына ўзламаў чужую кватэру, каб забраць свайго ката1

Apple абнавіла спадарожнікавыя здымкі Мінска. Цяпер гэта самыя свежыя касмічныя здымкі сталіцы2

Паўднёвакарэйская разведка расказала пра здароўе Кім Чэн Ына2

Крышціяну Раналду завяршыў кар'еру ў зборнай Партугаліі?

Тураўскія каменныя крыжы, якія нібыта прыплылі з Кіева, мабыць, паставілі пры Канстанціне Астрожскім5

У «Мінсктрансе» расказалі, колькі ў Мінску штомесяц ловяць зайцаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць