Грамадства

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»

Былы палітвязень Яўген Юшкевіч з нагоды двух месяцаў са свайго вызвалення ў сацсетках адказаў на зададзеныя яму перад тым пытанні асабістага характару — што цяпер з ягонымі сабакамі і былой дзяўчынай, а таксама што ў калоніі яму забаранялася і пра што ён марыў.

Фота: instagram.com/eugene.yushkevich

Сабакі

Хаскі жыў з бацькамі і памёр ад старасці ў ліпені 2026‑га — размінуліся на 2 месяцы. Гэта было райскае жыццё для сабакі: бегаць па 30 км у лясах, для нечага забіваць суседскіх курэй і бясіць усіх навокал. Дратхаара Ханта (карычневы) аддалі пасля затрымання ў 2021‑м добраму гаспадару, дзе яго любяць і пестуюць. Ён жыве на волі і для нечага забівае суседскіх… катоў. Калі пасля вызвалення глядзеў першае відэа з ім, вочы заслязіліся крыху, так. Быў нясмелым 35‑кілаграмовым шчанюком, а цяпер сапраўдны ваяр са стомленымі вачыма.

Фота: instagram.com/eugene.yushkevich

Навошта вярнуўся

Шмат людзей ведае — вярнуўся ў асноўным з-за яе. Гэта было прыдуркаватасцю і адвагай, як сказала Соф'я Сапега на допыце ў КДБ. У маім коле мне далі шмат нашмат больш «цікавых» апісанняў, але гэта была восень 2020-га, і ўсё тады было інакш. Да таго ж тады мне стала сорамна, што я больш не хаджу гэтымі вуліцамі з рызыкай сесці, пакуль іншыя ходзяць.

І цяпер магу толькі сказаць велізарнае ёй (не Соф'і) дзякуй за тое, як мяне абараняла. Нашмат больш, чым я заслугоўваў. А я спрабаваў з турмы дапамагчы ў самым патрэбным для яе будучага жыцця, і нешта нават атрымалася. А потым сам абрэзаў гэтыя парашутныя стропы над галавой.

У яе даўно ўжо новае прозвішча, і ўжо больш за тры гады няма ніякай сувязі, наогул. Шчаслівы фінал для мяне тады выглядаў менавіта так, і ён здарыўся. Хоць цяпер гэта ўжо пазамінулае жыццё, я ўдзячны і ўспамінаю толькі добрае.

Што забаранялі

Шмат чаго, але самае дзіўнае і цяпер мне патрэбнае — польская мова. Адчуванне, што ў нейкі момант у калоніі захоўваць падручнік польскай мовы было больш небяспечна, чым невялікі супрацьтанкавы гранатамёт.

Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?». Усе (і мае асабістыя) падручнікі польскай у калоніі ў самым пачатку гэтай кампаніі проста забралі і спалілі, а іх было шмат. А калі мы абмяркоўвалі кнігі амерыканскага нейрабіёлага Роберта Сапольскі, стукачы беглі з даносамі, што «бэчары вучаць польскую».

Навошта ўсё гэта? Я не разумею. Так, спальвалі. Падручнікі. Польскай. А потым самі ж вывезлі ў Еўропу.

Пра што марыў

Адразу пасля выхаду пасядзець каля каміна і паслухаць джазавы Coltrane — Say it. Роўна так і здарылася ў жыцці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

У Расіі заявілі, што ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне з імі не ўзгадняўся. Хоць Уіткаф і Кушнер сцвярджалі адваротнае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць