Грамадства1111

«Не дайце шанцу «рускаму міру» прарасці ў вас». Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды гадавіны вайны ва Украіне

Святлана Ціханоўская выступіла з нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны выступіла з адмысловым зваротам да беларусаў.

Святлана Ціханоўская. Фота: Getty Image

«Абмяркоўваць вайну няпроста. Часам здаецца, што сказаць нешта новае ўжо немагчыма. З самага дзяцінства нас вучаць, што вайна — гэта трагедыя, і няма нічога, што можа апраўдаць жорсткае кровапраліцце, зруйнаваныя гарады і бясконцыя смерці. У школах і ўніверсітэтах нам распавядаюць пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Як жа атрымалася, што ўжо тры гады працягваецца поўнамаштабная вайна ва Украіне?

Расія пазбягае слова «вайна». Мы не пачуем ад пуцінскага рэжыму пра разбурэнні і смерці. Не даведаемся пра больш за 600 забітых дзяцей і сотні людзей, сталых і маладзёнаў, якія гінуць штодня. Замест гэтага прапаганда расказвае пра «подзвігі» і «мужнасць». Мы зноў і зноў чуем байкі пра «абароненасць» і «стабільнасць».

Але давайце паглядзім праўдзе ў вочы. Раней мы думалі: «абы не было вайны». Тым не менш, яна ўжо ідзе — і Расія з кожным днём памнажае яе жахі. Мы можам не заўважаць бамбардзіроўкі жылых дамоў, ігнараваць гвалт у Бучы і Ірпені, пазбягаць навінаў, спрабаваць жыць, як звычайна, і абстрагавацца ад рэчаіснасці. Але людзі не перастануць паміраць.

Расія ўпілася каранямі ў нашую краіну і зрабіла саўдзельнікамі гэтай вайны. Але беларусы не жадаюць такога «паплечніка»: ні ў якасці «старэйшага брата», ні ў якасці крэдытора, ні ў якасці палітычнага партнёра.

Мы, беларусы, — самадастатковая нацыя. Мы супраць вайны і імкнёмся выхоўваць дзяцей, якія шануюць мір і волю, а не адгароджваюцца ад іншых калючым дротам.

Таму я звяртаюся да вас з заклікам: не дайце шанцу «рускаму міру» прарасці ў вас. Не верце ніводнаму слову пра «неабходныя страты» і «дэнацыфікацыю». Цяпер, калі на гарызонце віднеецца магчымасць перамоваў, мы ўсе спадзяёмся, што хутка ва Украіне настане мір. Але важна памятаць, хто развязаў гэтую вайну і на кім ляжыць адказнасць за сотні тысяч бессэнсоўных смерцяў», — заявіла Святлана Ціханоўская.

Каментары11

  • Вопрос
    24.02.2025
    К Кравцову и бабарикавцам это относится?
  • Добрая женщына
    24.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    24.02.2025
    Вопрос, спросите у кгб, они составляют досье на всех.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць