Грамадства33

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Адкуль едуць і якія паслугі ў топе?

Медыцынскі турызм у Беларусі за 2024 год вырас амаль на 20%. Па дапамогу да беларускіх лекараў звярталіся жыхары 157 краін, паведаміў тэлеканал СТВ.

Большасць замежных пацыентаў — прадстаўнікі краін СНД (перш за ўсё расейцы). У топ таксама ўвайшлі жыхары Казахстана, Латвіі, Сербіі і Кітая.

Па словах загадчыцы аддзялення Гомельскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Ілоны Дзям'яненка, замежнікаў прыцягвае прафесіяналізм медыкаў, наяўнасць высокатэхналагічнага абсталявання і даступнасць лячэння.

Раней кіраўнік дзяржаўнага праекта «Клінікі Беларусі» Ян Бядушэўскі адзначаў, што самыя папулярныя напрамкі медыцынскага турызму — транспланталогія, анкалогія, кардыяхірургія, пластычная хірургія, акушэрства, нейрахірургія, траўматалогія, афтальмалогія, піша Smartpress.by.

Акрамя таго, турысты-пацыенты едуць для дыягнастычных абследаванняў, аднаўлення пасля перанесеных захворванняў, адпачынку ў аздараўленчых комплексах.

Каментары3

  • Ёсік
    20.04.2025
    Стаматалогія зьнікла са спісу. Транспланталогія? У Беларусі вырошчваць навучыліся органы ці лічыць грошы - бо жыхару павінны бесплатна, а замежнік аплочвае добрыя грошы.
  • Лявон
    21.04.2025
    Высокатэхналагiчнае абсталяваньне - тумбачка часоў Альгерда - бачна на здымку
  • Ната
    21.04.2025
    Перед войной шмат хто с Польшчы ездили ставиць каронки и другую стаматалогию. Цяпер жа пруцца лячыцца у Беларусь тыя, что выехали у Польшчу.

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца2

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

Лондан доўга лічыўся сталіцай нажавых нападаў. Як гораду ўдалося збіць хвалю гвалту?12

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд5

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары83

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў6

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць