Грамадства

Восем беларускіх праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў у сувязі з праектам закона аб амністыі

«Большасць асуджаных, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне законапраекта, былі асуджаныя за рэалізацыю правоў, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі (у тым ліку на свабоду выказвання меркавання і мірныя сходы)», — зазначаюць аўтары звароты.

Восем беларускіх праваабарончых арганізацый звярнуліся да Палаты прадстаўнікоў у сувязі з праектам закона аб амністыі. Копія звароту была накіравана таксама ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

«У цяперашняй рэдакцыі законапраекта выключаная магчымасць прымянення амністыі да асуджаных па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія актыўна выкарыстоўваліся супраць удзельнікаў мірных пратэстаў і людзей, не згодных з дзяржаўнай палітыкай. Такі падыход супярэчыць прынцыпам справядлівасці, гуманізму і павагі да правоў чалавека», — зазначаюць аўтары звароту.

Большасць асуджаных, на якіх не распаўсюджваецца дзеянне законапраекта, былі асуджаныя за рэалізацыю правоў, гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі абавязальніцтвамі Беларусі (у тым ліку на свабоду выказвання меркавання і мірныя сходы). Гэтыя людзі не ўжывалі гвалтоўныя метады пры рэалізацыі сваіх правоў.

Значная частка такіх асуджаных цяпер знаходзіцца ў вельмі ўразлівым стане з-за ўзросту, стану здароўя і ўмоваў утрымання, якія могуць быць кваліфікаваныя як жорсткае і прыніжаючае годнасць абыходжанне. Адсутнасць рэальнай медыцынскай дапамогі, цяжкія ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі ствараюць пастаянную пагрозу для жыцця і здароўя людзей.

Праваабаронцы заклікаюць адмовіцца ад дыскрымінацыйнага падыходу і распаўсюдзіць дзеянне амністыі на ўсіх асобаў, асуджаных па так званых злачынствах «экстрэмісцкай накіраванасці», перагледзеўшы адпаведным чынам абзац 11 артыкула 13 законапраекта, выключыўшы абзац 14 гэтага ж артыкула і словы «а таксама злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці» з часткі 3 артыкула 12 законапраекта.

Зварот падпісалі: Беларускі Хельсінкскі камітэт, Прававая ініцыятыва, Праваабарончы цэнтр «Вясна», Respect-Protect-Fulfill, Беларускі ПЭН, Lawtrend, Human Constanta і Беларуская асацыяцыя журналістаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Усе навіны →
Усе навіны

На палітвязняў ужо сабралі 250 тысяч еўра4

Мінус $10 тысяч. Беларуска выплачвае доўг 14‑гадовага сына, які стаў кур'ерам махляроў4

У Падмаскоўі школьнік з нажом напаў на дзяцей2

Краўцоў пра першую прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай: Спрэчку раздзьмувалі выключна ў фэйсбуку, Лосік той жа61

Акцёр Нагіеў раскрытыкаваў засілле фільмаў пра вайну, назваў вайну вайною і патлумачыў, чаму здымаецца ў «Ёлках»7

Таленавітага праграміста адправілі за краты. Ён уваходзіў у топ-0,2% спецыялістаў у сваім кірунку9

На рынку ў Табарах прадавалі снег

Лукашэнка ўгаворвае амерыканцаў не бамбіць флот наркамафіі, а дамаўляцца9

Як за год змянілася цана кватэр у Мінску і абласных цэнтрах4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў86

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць