Грамадства44

«4:30, я сёмая ў чарзе». У Мазыры людзі прыходзяць за некалькі гадзін да адкрыцця паліклінікі, каб трапіць да траўматолага

«Сёння будзем усе разам сустракаць світанак каля паліклінікі».

Мазырская паліклініка. Фота: сайт установы

Жыхарка Мазыра расказала ў тыктоку пра праблемы з запісам да вузкіх спецыялістаў. Каб трапіць да траўматолага, яна прыехала да Мазырскай гарадской паліклінікі ў 4.30 раніцы. 

«Я прыехала заняць чаргу да траўматолага, я сёмая», — расказвае жанчына.

«Мы сёння будзем усе разам сустракаць світанак каля паліклінікі», — жартуе яна.

Пакуль жанчына запісвала кароткае відэа, у чарзе ўжо стала 11 чалавек.

«Я вас прашу, паважанае міністэрства, выдзеліце нам траўматолага», — просіць аб дадатковым спецыялісце жыхарка горада.

@user29202309692503

♬ original sound - Fleur De Lys

Відэа сабрала пад тысячу каментароў. Людзі дзеляцца, што ў іх гарадах такая ж сітуацыя.

«У нас, Мар'іна Горка, тое ж самае».

«У Магілёве таксама, каб узяць талон, трэба прыходзіць сустракаць світанак, і на аналізы таксама чарга з 5-6 раніцы».

«Салігорск, стаматалогія — тая ж гісторыя».

«Не толькі ў вас спецыялістаў не хапае, у Іванава, Брэсцкая вобласць, стаматолагаў, гінеколагаў не хапае, да траўматолага таксама не трапіць».

Некаторыя здзіўляюцца: чаму б не ўзяць талон анлайн? Аўтарка відэа адказвае, што такой магчымасці няма. Іншыя раяць ісці ў прыватную клініку, каб сэканоміць час.

«Што адбываецца, столькі мед. ВНУ ў Беларусі, конкурсы на паступленне, а дзе спецыялісты, яны што ў космас ляцяць працаваць?» — недаўмяваюць у каментарах.

«Некаторыя, скончыўшы ВНУ, не хочуць працаваць за капейкі і ідуць на іншую працу, дзе больш плацяць. Так і мая пляменніца папрацавала, пайшла, набыла іншую прафесію і працуе», — пішуць у адказ.

«ЗП трэба нармальную плаціць дактарам, і будзе нам усім шчасце, і добрыя спецыялісты будуць», — разважаюць.

«Я працую ў медыцыне 20 гадоў, і ўжо справа не ў ЗП, а ў павазе да гэтых людзей, да медыкаў ставяцца як да абслугоўваючага персаналу», — дадаюць.

Каментары4

  • уважаёмае министерваства
    13.05.2025
    ну раз приходят, значит травматолог им не нужен
  • Барадзед
    13.05.2025
    Сейчас в мед. академию студентов-целевиков набирать начали. Скоро врачей в Беларуси будет в избытке. Все равны как на подбор.
  • Мда
    13.05.2025
    Іншыя раяць ісці ў прыватную клініку, каб сэканоміць час./
    Што за дурныя саветчыкі? Жанчына кажа, што з мужам пасля аперацыі 8 месяцаў хадзілі да траўматолага. Іх сям'і 8 месяцаў "хадзіць у прыватную клініку, каб сэканоміць час"?
    Па-першае, колькі грошаў гэта будзе каштаваць? Па-другое, адкуль у Мазыры "прыватная клініка"? У Мінск што лі ездзіць у прыватную клініку? Хіба гэта сэканоміць час?

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі12

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць