Грамадства33

Пяць гадоў таму памёр Юрый Зісер

Заснавальнік партала Tut.by, хостынг-правайдара hoster.by, прадпрымальнік, грамадскі дзеяч, мецэнат Юрый Зісер памёр пяць гадоў таму, 17 мая 2020 года, пасля працяглай хваробы ў Мінску на 60-м годзе жыцця.

Фота: Tut.by

Юрый Зісер нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 года ў Львове, яго бацька быў інжынерам, мама — музыкам. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Паўночна-Заходнім політэхнічным інстытуце ў Санкт-Пецярбургу па спецыяльнасці «Электронныя вылічальныя машыны». У юнацтве паспеў папрацаваць паштальёнам. Працаваў тэхнікам і праграмістам у Львове.

У 80-х пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай культуролагам Юліяй Чарняўскай і пераехаў да яе ў Мінск.

Некалькі гадоў быў сістэмным праграмістам у НДІ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ў Бараўлянах, займаўся навукай. У пачатку 90-х правёў два гады ў Лангепасе Цюменскай вобласці — працаваў праграмістам у кааператыве «Паходня».

У 1992 годзе заснаваў кампанію «Надзейныя праграмы», якая займалася распрацоўкай банкаўскага праграмнага забеспячэння.

У 2000 годзе з бясплатнай пошты стартаваў партал Tut.by, які за некалькі гадоў стаў самым папулярным беларускім анлайн-рэсурсам. 

Стаяў ля вытокаў шэрагу беларускіх і міжнародных інтэрнэт-праектаў. Быў актыўным удзельнікам стартап-руху, ментарам. Актыўна займаўся дабрачыннасцю і мецэнацтвам.

Горача захапляўся класічнай музыкай, любіў джаз. Вырашыў атрымаць другую вышэйшую адукацыю — музычную. І ў 2013 годзе паступіў у Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі на клас аргана, які паспяхова скончыў у 2015 годзе. Адно з апошніх пачынанняў Юрыя Зісера было аднаўленне арганаў Беларусі. Пры яго фінансавай падтрымцы былі адноўлены арганы ў Мінску, Нясвіжы, Пінску.

Адметна і сумна, што амаль роўна праз год пасля смерці Юрыя Зісера, 18 мая 2021 года, Tut.by быў разгромлены.

Каментары3

  • Беларус
    17.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Нагадаю, што
    17.05.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларускамоўны
    17.05.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе9

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты24

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць