Літаратура33

Тыраж новай кнігі Сашы Філіпенкі па-беларуску разабралі за тыдзень

У выдавецтве кажуць, што асобнікаў «Слана» па-беларуску ў іх засталося да канца дня.

Саша Філіпенка на прэзентацыі ў Варшаве. Фота: @johnny_cosmic

15 мая раман Сашы Філіпенкі «Слон» выйшаў на беларускай мове ў выдавецтве Gutenberg, а 22 мая шэф-рэдактарка выдавецтва Валянціна Андрэеева паведаміла, што кніг у іх засталося да канца сённяшняга дня.

Тыраж «Слана» па-беларуску складаў 1000 асобнікаў. Палова была раскупленая па перадзамове, астатняе — розніца і аптовыя заказы крам у Еўропе. Штодзень выдавецтва адпраўляе прыкладна па 50 пасылак у дзень — і ў 9 з 10 беларускамоўны «Слон», расказвае Валянціна Андрэева.

«Філіпенка заўсёды добра куплялі. Напрыклад, летась «Былога сына» таксама разабралі хутка. Але ў гэтым годзе «Слон» пабіў рэкорд. У тым ліку з-за аптовых заказаў».

На прэзентацыі рамана ў Варшаве кніг хапіла не ўсім, арганізатары падвозілі другую партыю. Ва Уроцлаве на прэзентацыі ў залі на 100 гасцей купілі 89 асобнікаў.

Ужо замовілі друк другога накладу кнігі — ён чакаецца да 6 чэрвеня.

Цяпер «Слон» па-беларуску даступны ў некалькіх анлайн-крамах і на будучых прэзентацыях рамана. Бліжэйшыя сустрэчы з Сашам Філіпенкам пройдуць у Кракаве 22 траўня, у Рызе — 23 траўня, у Вільні — 25 траўня, у Берліне — 25 траўня.

Каментары3

  • Барадзед
    22.05.2025
    Мало!
  • жэўжык
    22.05.2025
    Барадзед, два тыдні таму пад яшчэ адным артыкулам з анонсам гэтай кнігі я пакінуў наступны каментар, які ў той час не спадабаўся іншым: "У адным з нядаўніх сваіх інтэрвію
    https://nashaniva.com/367120
    , Філіпенка прызнаўся, што на беларускамоўных выданьнях трох сваіх кніг зарабіў за адзін год ажно 148 еўра. Зараз выпуск беларускамоўнага выданьня "Слана" мае шанец выправіць гэтую ганебную статыстыку. А можа й не, калі неверагодныя будуць ігнараваць беларускамоўнае выданьне і чакаць расейскамоўнае..."

    Я рады бачыць, што мой прагноз спраўдзіўся. Выдавецтва проста перастрахавалася з выбраным памерам накладу, і ня мае сэнсу яго вінаваціць. Адсутнасьць расейскамоўнага выданьня на дадзены момант сапраўды спрыяе продажам беларускамоўнага выданьня.
  • Ганка
    22.05.2025
    1000 асобнікаў 😂 а як гучыць: разабралі за тыдзень! То трэба друкаваць 10 асобнікаў, каб можна было напісаць, што разабралі за дзень.

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект1

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

Беларусаў запрашаюць абдымацца з незнаёмцамі. Цана пытання — 65 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага12

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць