Культура55

Саша Філіпенка едзе з раманам «Слон» у Польшчу, Літву, Германію

Саша Філіпенка едзе ў тур па гарадах Еўрасаюза з новым антываенным раманам «Слон». Беларускі пераклад кнігі выходзіць у Gutenberg Publisher і старт продажаў гэтага выдання пачнецца на Варшаўскім кніжным кірмашы 17 мая, піша Bellit.info.

Прэзентацыі рамана пройдуць у Польшчы, Літве, Латвіі і Нямеччыне.

  • 18 мая, 15:30 — Warszawa (у партнёрстве з клубам Stand Up Lokal)
  • 21 мая, 18:30 — Wrocław (у партнёрстве с курсамі «Мова Нанова» і клубам PROZA Wrocławskiego Domu Literatury)
  • 22 мая, 18:30 — Kraków
  • 23 мая, 18:30 — Rīga
  • 25 мая, 17:00 — Vilnius (пад джазавыя імправізацыі Паўла Аракеляна)
  • 26 мая, 19:00 — Berlin
  • 27 мая, 19:00 — München
  • 28 мая, 19:00 — Düsseldorf

Квіткі на сустрэчы можна набыць тут.

Кнігу, якая пазіцыянуецца як «першы выразны адказ прозы Беларусі на руска-ўкраінскую вайну», Саша Філіпенка пісаў 3 гады. Што новага людзі даведаліся пра сапраўднае каханне, жыццё і сябе пасля поўнамаштабнай вайны? Як мы рэагуем на з’яўленне «сланоў» пасярод горада, якія, здаецца, вось-вось сыдуць — і зноўку ўсё будзе добра. Людзі чакаюць, адаптуюцца і ў нейкі момант перастаюць заўважаць жахлівыя рэчы…

На літаратурных сустрэчах можна будзе паслухаць «Слана» ў выкананні аўтара і «паразважаць разам пра важнае: як мяняецца погляд на жыццё і смерць у ваенныя часы, на каханне, на міграцыю, надзею? Як мы вучымся жыць, не зважаючы на вычварэнствы? І наогул, як трэба?»

«Псіхалагічны крызіс, эмацыйныя арэлі, сапраўднае каханне, антываенная літаратура, сацыяльны партрэт, інтэлектуальная гульня, свабода слова, крыжаванка, — такое воблака тэгаў кнігі «Слон». У рамана можа быць шмат прачытанняў, кажа аўтар, у залежнасці ад краіны і часу, а таксама ўніверсальнае чалавечае — пра жыццё і каханне», — расказваюць арганізатары туру Сашы Філіпенкі.

Каментары5

  • ліндан джонсан
    09.05.2025
    Калі б Філіпенка быў жабраком, вёў шчыры дзённік і пісаў геніяльныя вершы па-беларуску, НН прысвяціла б яму разгромны артыкул. А так Тэслы, Швейцарыя і папулярная рускамоўная проза гэта маркер поспеху для маладой генерацыі. Ёй не патрэбна Адраджэнне, ёй патрэбны хлеб і відовішчы.
  • Прыехалі
    09.05.2025
    Сустрэча з абсурелым белорусским пісьменнікам, які зацята выступае за расейскую мову ў "партнёрстве с курсамі «Мова Нанова»".

    З кім наступная сустрэча, Чаргінцом ці Мукавозчыкам? А можа адразу Бондаравай (сядзела ж)?
  • жэўжык
    09.05.2025
    Беларусь - не Швейцарыя і не Зімбабвэ, гэтая новая кніга Філіпенкі выходзіць на беларускай мове раней, чым на расейскай. Гэта спрыяе таму, каб двумоўныя беларусы (какаяразницанакакомязыке) набылі менавіта беларускую вэрсію.

    У адным з нядаўніх сваіх інтэрвію https://nashaniva.com/367120 , Філіпенка прызнаўся, што на беларускамоўных выданьнях трох сваіх кніг зарабіў за адзін год ажно 148 еўра. Зараз выпуск беларускамоўнага выданьня "Слана" мае шанец выправіць гэтую ганебную статыстыку. А можа й не, калі неверагодныя будуць ігнараваць беларускамоўнае выданьне і чакаць расейскамоўнае...

Цяпер чытаюць

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Усе навіны →
Усе навіны

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць