Грамадства22

Беларусам могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў забараніць банкам прымаць плацяжы фізічных асоб на карысць замежных арганізатараў азартных гульняў. Такое даручэнне ён даў сёння, 29 мая, на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў, піша БелТА.

Адна з тэм нарады была ігральны бізнэс. 

«Па-першае, пры наяўнасці віртуальных устаноў патрабуецца страхоўка, каб не дапусціць удзелу ў гульні дзяцей і недзеяздольных грамадзян. Па-другое, такія забавы павінны быць даступныя толькі плацежаздольным людзям. Карацей, мы ж не першы раз ужо сутыкаемся з гэтым пытаннем, а ў Беларусі ўсё гэта цвіце. Цвіце і пахне, як у народзе кажуць. Ёсць досвед нашай працы па ігральным бізнесе, і, зыходзячы з гэтага досведу, давайце адрэгулюем канчаткова ўсе правілы, — сказаў Лукашэнка.

«Колькі мы ведаем прыкладаў, калі, дапусцім, (лудаман) не можа спыніцца і бар’ераў для яго няма. Набірае даўгі, крэдыты, прадае маёмасць. Пакутуе сам, сям’я і грамадства. Некаторыя людзі на гэта звяртаюць увагу», — дадаў Лукашэнка.

Ён таксама заявіў аб неабходнасці ўвесці ў ігральных установах мараторый на гульню ў доўг.

«А можа, і даць права членам сям’і ўводзіць забарону на гульню чалавеку залежнаму. Тым больш што грошы ад прайграных кватэр і машын сыходзяць замежным арганізатарам азартных гульняў, а вось гэта ўжо прынцыповае пытанне. Хацелася б ведаць, як прапануецца вырашыць гэтае пытанне, — падкрэсліў Лукашэнка. — Трэба забараніць увогуле для пачатку банкам ажыццяўляць такія пераводы за межы краіны. Грошы, заробленыя тут, павінны інвеставацца ў краіну. Гэта тычыцца ўсіх напрамкаў працы. Прашу дакласці, як у падрыхтаваным праекце ўказа ўлічваюцца гэтыя адчувальныя пытанні».

Каментары2

  • .
    29.05.2025
    «...грошы ад прайграных кватэр і машын сыходзяць замежным арганізатарам азартных гульняў, а вось гэта ўжо прынцыповае пытанне.
    Трэба забараніць увогуле для пачатку банкам ажыццяўляць такія пераводы за межы краіны. Грошы, заробленыя тут, павінны інвеставацца ў краіну. Гэта тычыцца ўсіх напрамкаў працы.»

    Прамым тэкстам кажа: грошы павінны інвеставацца ў / прайгравацца мясцовым беларускім арганізатарам азартных гульняў, якіх "крышует" і адкуль атрымлівае частку даходу.
  • Галаперыдол
    29.05.2025
    ., сям’і лукашэнкі ;)

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць