Свет

Памёр былы саліст расійскіх Міхайлаўскага і Марыінскага тэатраў Валерый Паноў

Ён нарадзіўся ў Віцебску, а ягоны сын лічыўся першым панкам у СССР.

У Ізраілі на 88-м годзе жыцця памёр артыст балета і харэограф Валерый Паноў. Да эміграцыі з СССР у 1974 годзе ён танцаваў у ленінградскім Малым тэатры оперы і балета і Тэатры оперы і балета імя Кірава, цяпер вядомых як Міхайлаўскі і Марыінскі тэатры. Пасля — быў вядучым танцорам Берлінскага опернага балета і пастаноўшчыкам балетаў на вядучых сусветных сцэнах, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Нарадзіўся Паноў у Віцебску ў 1938 годзе і меў прозвішча Шульман (Паноў — прозвішча яго першай жонкі), вучыўся ў Вільні, Маскве і Ленінградзе, дзе скончыў харэаграфічнае вучылішча. У Савецкім Саюзе ён танцаваў у «Пятрушцы» Канстанціна Баярскага, «Паненцы і хулігане» Гулбата Давіташвілі, «Краіне цудаў» Леаніда Якабсона, «Гамлеце» Канстанціна Сяргеева, «Стварэнні свету» Наталлі Касаткінай і Уладзіміра Васільева.

У 1972 годзе Паноў і ягоная жонка, балерына Кіраўскага тэатра Галіна Рагозіна, падалі заяву на выязную візу ў Ізраіль. Іх выключылі з балета, яго ненадоўга арыштавалі, яны былі выпушчаныя з краіны пад міжнародным ціскам.

Яны танцавалі ў балетных групах «Бат-Шэва» і «Бат-Дор», выступалі ў Берліне, Паноў ставіў спектаклі ў Вене, Сан-Францыска, Осла, Стамбуле. Быў мастацкім кіраўніком Каралеўскага балета Фландрыі і балетным дырэктарам Дзяржаўнай оперы ў Боне.

Сын Панова, Андрэй, застаўся ў Ленінградзе і стаў рок-музыкантам, заснавальнікам адной з першых у краіне панк-груп — «Автоматіческіе удовлетворітелі».

На грошы, якія бацька дасылаў з-за мяжы, ён набыў інструменты і ўстаноўку для барабанаў. У кампаніі Панова-малодшага ўзніклі першыя вядомыя савецкія рок-групы, у тым ліку «Кіно».

Валерый Паноў памёр 3 чэрвеня ў Ашдодзе, дзе заснаваў уласную балетную школу. Пахаванне артыста адбылося ўдзень 4 чэрвеня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць