Свет1414

Ізраіль дэпартаваў Грэту Тунберг. Яе пасадзілі ў самалёт

МЗС Ізраіля апублікавала фота шведскай актывісткі Грэты Тунберг, якую дэпартуюць з краіны. Яна ляціць на самалёце ў Швецыю, паведамілі ў ведамстве.

Фота: МЗС Ізраіля

Тунберг доўгі час прынцыпова не лятала на самалётах, лічачы, што яны наносяць вялікую шкоду экалогіі. Для сваіх паездак яна выкарыстоўвала караблі і цягнікі.

Грэта плыла на яхце разам з прапалесцінскімі актывістамі з Італіі ў Газу з гуманітарнай місіяй. Яхту перахапіла ізраільская ахова, затрымала ўсіх актывістаў і перавезла ў аэрапорт «Бэн-Гурыён» для дэпартацыі.

«У той час як Грэта і іншыя спрабавалі зладзіць медыйную правакацыю, адзінай мэтай якой было прыцягненне ўвагі грамадскасці, і якая ўключала менш за адзін грузавік гуманітарнай дапамогі, за апошнія два тыдні ў Газу з Ізраіля прыбыло больш за 1200 грузавікоў з гуманітарнай дапамогай. Акрамя таго, Гуманітарны фонд Газы раздаў каля 11 мільёнаў порцый ежы непасрэдна мірным жыхарам у Газе», — гаварылася раней у паведамленні МЗС Ізраіля.

«Ёсць спосабы дастаўкі гуманітарнай дапамогі ў сектар Газа, якія не ўключаюць сэлфі ў інстаграме», — дадалі ў ведамстве і паабяцалі перадаць «нязначную колькасць гуманітарнай дапамогі» з судна актывістаў у Газу па гуманітарных каналах.

Каментары14

  • не такі, як ёсць
    10.06.2025
    Нажаль. Па-ранейшаму лічу, што варта было яе адправіць у СГ на паўгодзіка, цікава было б паглядзець 😂
  • Разгублена...
    10.06.2025
    Звычайна на баку Ізраіля, але ў гэтым выпадку яны дзейнічаюць брыдка і ганебна. "Медыйная правакацыя", ну камон. Прыцягваць увагу да праблемы -- гэта не злачынства.
  • Лайдак
    10.06.2025
    Вось чытаю каментары беларусаў у розных крыніцах да гэтай навіны, і разумею, што беларусам не патрэбна дэмакратыя.

Цяпер чытаюць

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Усе навіны →
Усе навіны

На Алясцы сярод кандыдатаў у сенатары два Дэны Саліваны. Губернатар загадаў праверыць, ці датычныя да гэтага дэмакраты

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая28

«Куфар» абнавіў правілы: цяпер перапіскі будуць кантраляваць — каб перамагчы махляроў4

Узламаная найбуйнейшая ў свеце крыптабіржа Binance. Шкода можа скласці 6 мільярдаў даляраў12

Крышціяну Раналду ўчора забіў 983-і, 984‑ы і 985‑ы галы ў кар'еры

Дарагія офісныя крэслы і сталы не ратуюць ад болю. А што ратуе?4

Расія ў пяць разоў павялічыла закупкі пратэзаў рук і ног у Германіі6

У ЗША ўцёк з турмы забойца, асуджаны да пажыццёвага зняволення1

Памёр акцёр Патрык Сцюарт, зорка «Зорнага шляху» і «Людзей Ікс»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 48

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 4

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць