Свет22

Індыйскі мільярдэр памёр пасля таго, як праглынуў пчалу падчас гульні ў пола

53-гадовы Санджай Капур быў старшынёй праўлення сусветнага вытворцы аўтамабільных запчастак Sona Comstar.

Санджай Капур з жонкай Прыей Сачдэў Капур. Фота: priyasachdevkapur / Instagram

Індыйскі мільярдэр Санджай Капур памёр на гульні ў пола. Ён страціў прытомнасць падчас матчу ў Вялікабрытаніі, пасля таго як праглынуў пчалу, што выклікала сардэчны прыступ са смяротным зыходам, піша The Mirror.

Пчала ўкусіла Капура ў рот, што магло справакаваць анафілактычны шок, які прывёў да спынення сэрца.

Медыцынскія эксперты кажуць, што ўнутраныя ўкусы могуць быць смяротнымі, асабліва калі ў чалавека не дыягнаставана алергія. Укус у горла або дыхальныя шляхі можа выклікаць ацёк, перакрыццё дыхальных шляхоў, раптоўнае падзенне крывянога ціску і спыненне сэрца. Дакладная прычына смерці ўсё яшчэ высвятляецца.

53-гадовы Санджай Капур быў старшынёй праўлення сусветнага вытворцы аўтамабільных запчастак Sona Comstar. Ён таксама быў добра вядомы сваёй любоўю да пола і гучнымі шлюбамі. Калісьці ён быў жанаты на зорцы Балівуда Карышме Капур. Пазней яна падала заяву аб хатнім гвалце, заявіўшы, што аднойчы муж сышоў гуляць у пола, калі іх сын быў вельмі хворы.

Капур, які рэгулярна наведваў каралеўскія спаборніцтвы па пола, быў прыяцелем прынца Уільяма.

Каментары2

  • Вадзім
    16.06.2025
    Хм. У нас казалі "старшынём"
  • Максим Дизайнер
    16.06.2025
    Бедный мужик. Но, где вы эту фотку взяли?Ни один на себя не похож, как в Инстаграмме.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць