Свет1717

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам

Амерыканскі бізнэсмен польскага паходжання Томас Какасіньскі, які прыехаў у Польшчу, каб набыць частку вядомага футбольнага клуба «Вісла» з Кракава, памёр пры трагічных абставінах. Яму было ўсяго 42 гады.

4 чэрвеня падчас вячэры ў адным з рэстаранаў Какасіньскі падавіўся варэнікам і быў шпіталізаваны ў крытычным стане. Медыкі змагаліся за ягонае жыццё некалькі дзён, але 10 чэрвеня, з-за незваротнага пашкоджання мозгу, было прынята рашэнне адключыць яго ад апарата штучнага дыхання.

Какасіньскі прыехаў у Кракаў, каб завяршыць перамовы наконт укладання 5 мільёнаў даляраў у клуб і набыцця мінарытарнага пакета акцый. Ён ужо планаваў перавесці першы мільён у найбліжэйшыя дні, а поўную здзелку хацелі завяршыць цягам трох месяцаў.

З 2010 года бізнэсмен узначальваў амерыканскую металаапрацоўчую кампанію Metalogic Industries. Ён быў шчыра захоплены развіццём кракаўскай «Віслы», рэгулярна наведваў яе матчы і ўнутры краіны, і за яе межамі.

Прэзідэнт клуба Яраслаў Крулеўскі адзначыў, што бізнэсмен быў сапраўдным прыхільнікам каманды, як і ён сам калісьці, і хацеў быць часткай праекта надоўга. 

Каментары17

  • Непрыкмптная прыгожасць?
    12.06.2025
    імечка, Польки па прыгажосци? Не памятаю каб папали хоць бы у першую десятку на конкурсах. И у высокай модзе не за надта гэтай « прыгажосци».
  • класік
    12.06.2025
    Непрыкмптная прыгожасць?, польскія і ўкраінскія жанчыны самыя прыгожыя са славянаў. І няма ў галаве "рускага свету" як у беларусак
  • Ёсік
    12.06.2025
    Радзіма не адпускае жывым са сваіх моцных абдымкаў.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць