Свет11

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вырашыў не ўдзельнічаць асабіста ў саміце БРІКС, які адбудзецца ў Бразіліі 6—7 ліпеня. Гэта звязана з тым, што Бразілія, як краіна, якая падпісала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), мае абавязак арыштаваць яго паводле выдадзенага ў Гаазе ордара, паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

Замест Пуціна на саміт паедзе міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, а сам расійскі лідар возьме ўдзел у сустрэчы ў фармаце відэасувязі.

«Прэзідэнт будзе ўдзельнічаць па відэасувязі ў асноўных мерапрыемствах гэтага саміту. Гэта звязана з пэўнымі складанасцямі ў кантэксце патрабаванняў МКС, вы ведаеце, і менавіта ў гэтым кантэксце бразільскі ўрад не мог заняць выразную пазіцыю, якая дазволіла б нашаму прэзідэнту прыняць удзел у гэтым пасяджэнні», — заявіў Юрый Ушакоў.

Бразільскі прэзідэнт Лула да Сілва раней ужо адмаўляўся гарантаваць Пуціну бяспеку ў выпадку ягонага прыезду на саміт G20 у Рыа-дэ-Жанэйра. Ён заявіў, што рашэнне адносна магчымага арышту ў гэтай краіне прымае суд, а не ўрад.

У 2023 годзе Пуцін ужо адмаўляўся ад паездак на міжнародныя саміты — у ПАР, Індыю і Турцыю — па тых жа прычынах. ПАР ужо папярэдзіла, што не запрашае Пуціна на саміт G20 у 2025 годзе, бо прававая сітуацыя не змянілася і МКС застаецца абавязковым для краіны. У той жа час ён рызыкнуў з'ездзіць у Манголію, якая таксама падпісала Рымскі статут, і мясцовыя ўлады арыштаваць яго не наважыліся.

Каментары1

  • Ха!
    26.06.2025
    Loooooooooser! Complete loser :D

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Запасы газу ў ЕС — адны з самых нізкіх за апошнія гады10

Японскія крэветкі захапілі дэльту Дуная і пачалі выцясняць ракаў2

«Дзякуй, мотабраце!» Слуцкі матацыкліст дапамог салігорскай хуткай выйграць час для цяжкахворага4

Завязлі ў магнітных пясках і здзівіліся цэнам у кавярнях. Беларус расказаў, як з'ездзіў з сям'ёй на машыне ў Грузію5

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?5

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць