Свет

ЦРУ: Ядзернай праграме Ірана нанесена сур'ёзная шкода

Ядзернай праграме Ірана нанесена сур'ёзная шкода, сцвярджае ЦРУ са спасылкай на новыя даныя разведкі, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: AP

Аб’екты ядзернай праграмы Ірана ў выніку амерыканскіх удараў атрымалі сур’ёзныя пашкоджанні, заявіў дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф, спасылаючыся на новыя дадзеныя разведкі.

«ЦРУ можа пацвердзіць, што сукупнасць дакладных разведданых паказвае на тое, што ядзернай праграме Ірана нанесена сур’ёзная шкода ў выніку нядаўніх мэтавых удараў», — гаворыцца ў заяве на сайце ўпраўлення.

Паводле слоў кіраўніка ЦРУ, былі атрыманыя новыя разведданыя з надзейных крыніц пра тое, што некалькі ключавых іранскіх ядзерных аб’ектаў былі знішчаныя і іх давядзецца аднаўляць гадамі.

Рэткліф дадаў, што ЦРУ працягвае збіраць дадатковую інфармацыю і будзе інфармаваць пра яе афіцыйных асоб і грамадскасць. Раней у Белым доме адхілілі першапачатковыя ацэнкі разведкі, што прасачыліся ў прэсу, пра тое, што асноўныя кампаненты іранскай ядзернай праграмы не былі знішчаныя і могуць быць адноўлены на працягу некалькіх месяцаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што іранская ядзерная праграма цалкам знішчана ў выніку удараў, а матэрыялы тэлерадыёкампаніі CNN і газеты New York Times са спасылкай на даклад разведкі назваў «фэйкавымі навінамі».

У ноч на чацвер Трамп таксама заявіў, што міністр абароны Піт Хэгсет правядзе прэс-канферэнцыю а 8-й раніцы па Вашынгтоне ў Пентагоне, «каб абараніць гонар вялікіх амерыканскіх лётчыкаў».

З яго паста ў Truth Social вынікае, што на ёй могуць быць прадстаўлены новыя дадзеныя пра ўдары па Іране.

Выданне Axios паведамляе, што амерыканская адміністрацыя мае намер абмежаваць абмен сакрэтнай інфармацыяй з Кангрэсам пасля ўцечкі разведданых у СМІ.

Крыніцы выдання заявілі, што ФБР пачало расследаванне.

Суразмоўцы Axios у адміністрацыі кажуць, што плануецца абмежаваць даныя ў сістэме CAPNET, якую Белы дом выкарыстоўвае для абмену сакрэтнай інфармацыяй з кангрэсменамі.

Ацэнка Разведвальнага ўпраўлення Міністэрства абароны ЗША (Defense Intelligence Agency, DIA) была размешчана ў сістэме ў панядзелак увечары, а на наступны дзень вытрымкі з яе з’явіліся ў СМІ, піша Axios.

Справаздача, як паведамляецца, была складзена на працягу першых 24 гадзін пасля удараў і засноўвалася на аналізе спадарожнікавых здымкаў, а не на сведчаннях відавочцаў на месцах. У ёй прызнавалася «нізкая дакладнасць» ацэнак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?26

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?26

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць