Грамадства5454

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

«Ён зламаў мне нос пасля таго, як я сказала, што канчаткова падаю на развод».

Мэрыем Герасіменка. Скрыншоты сторыс

Спявачка Мэрыем Герасіменка расказала ў інстаграме, што на працягу двух гадоў яе збіваў муж.

«Люты… Ён прыраўнаваў, што ў ліпені я папрасіла нашага знаёмага падвезці мяне да бара («Банкі-бутылки» тады), паколькі мы жывем побач. Натуральна пасля ён вельмі выбачаўся», — піша спявачка.

Нейкі час таму яны з мужам разышліся і жылі асобна чатыры месяцы.

«Але я яго вярнула ў маі, бо ён трапіў у татальную бяду, і без мяне як жонкі ў Польшчы яму б ніхто не дапамог. Я скончыла адпачынак на Маёрцы на тыдзень раней і прыехала», — дзеліцца Мэрыем.

Яна публікуе свае ранейшыя фота пасля збіцця.

Падзяліцца гэтай гісторыяй яна рашыла пасля таго, як муж зламаў ёй нос.

«Ён зламаў мне нос пасля таго, як я сказала, што канчаткова падаю на развод і больш быць разам не бачу сэнсу і не хачу», — піша спявачка і паказвае ў відэа, што цяпер на носе ў яе павязка.

4 красавіка 2024 года Мэрыем пабралася шлюбам з Антонам. Мужчына — грамадзянін Расіі, але з дзевяцігадовага ўзросту жыў у Беларусі. Ён быў дэпартаваны за адмову ад дачы паказанняў на Мэрыем. З лета мінулага года пара жыла ў Варшаве.

Праз год, у красавіку 2025 года, Мэрыем шчыра расказала пра разыход з мужам.

«Усе думалі, што гэта нейкая ідэальная гісторыя кахання, якая прайшла ўсе абставіны эміграцыі. Давайце будзем шчырымі (мы ўжо дарослыя з вамі дзяўчынкі і хлопчыкі): нічога не бывае ідэальным. Эміграцыя вельмі моцна б'е па менталцы. Камусьці цяжэй, камусьці складаней. Так, мы зараз не разам, [але] мы ў выдатных адносінах», — дзялілася яна.

Каментары54

  • даведка
    12.07.2025
    И когда ей верить, когда говорила о счастливой любви или про два года избиений?
  • Капец
    12.07.2025
    І яго не тое што не пасадзяць, а зараз набягуць ферштееры і растлумачыць, што "не ўсё так адназначна". Якая дзікасць, які садызм, трымайся, дзяўчынка, маладзец, што расказала.
  • Неверагодныя
    12.07.2025
    Ну навошта ты сядзіш на мужавай шыі і пясочыш яго кожны дзень? Ідзі на працу, здымай сабе кватэру, з'язджай ад яго ў іншы горад і не барабань на ўвесь свет, які ён нягоднік. Падала заяву на развод, у паліцыю калі трэба - і гуляй сабе. Дык не, трэба даводзіць да гэтых жарсцяў.
    Табе зламалі нос, а яму лёс!

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства67

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

Брат дарадцы Зяленскага Міхаіла Падаляка загінуў у Запарожскай вобласці, ваюючы за Расію21

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць