Грамадства11

Як ідзе рамонт моста на праспекце Незалежнасці ФОТЫ

Як прасоўваецца рамонт моста на Незалежнасці, фатограф Onliner паглядзеў на ўласныя вочы. Рух па пуцеправодзе запусцяць у гэтым годзе.

У год у сталіцы рамантуюць каля пяці пуцеправодаў. Пра гэта распавёў дырэктар ДП «Гардарбуд» Сяргей Панёў. «Пуцеправод на вуліцы Ваўпшасава рыхтуюць да ўводу ў эксплуатацыю (выконваюцца малярныя работы). Таксама ідзе рамонт пуцеправодаў на вуліцы Галадзеда і праспекце Незалежнасці», — паведаміў ён.

На двух пуцеправодах работы ў гэтым годзе ўжо завершаны. Гатоўнасць жа таго, што знаходзіцца на праспекце Незалежнасці, паводле сцвярджэння дырэктара ДП «Гардарбуд», складае каля 75 %. Будаўнікі ўкладваюцца ў распрацаваны графік.

«Падрыхтавалі металаканструкцыю на другі этап, які мы плануем выконваць у канцы бягучага месяца. І застанецца апошні ўчастак даўжынёй 20—25 м», — адзначыў Сяргей Панёў.

Рух па пуцеправодзе запусцяць у гэтым годзе.

Каментары1

  • Ж
    15.07.2025
    Некалі такі любімы горад. А цяпер - не. Ці то ён стаў іншы, ці мо я, ці мы абодва зьмяніліся ў розныя бакі.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе3

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію76

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць