Грамадства1818

Аб'яднаны пераходны кабінет выказаўся адносна дыкпікаў Стрыжака

Афіцыйна апублікаваны ў тэлеграм-канале Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі тэкст называецца «пазіцыяй наконт этычных нормаў дзейнасці прадстаўнікоў дэмакратычных сіл», і ў ім не называюцца ніякія імёны, але час выдання і змест дакумента выразна сведчаць пра тое, што трыгерам для яго выдання стала сітуацыя з рассыланнем дыкпікаў кіраўніком Фонда салідарнасці «Байсол» Андрэем Стрыжаком, пра што стала вядома ўчора. 

Андрэй Стрыжак

У заяве АПКБ адзначаецца, што 

«апошнім часам мы з жалем назіраем за тым, што некаторыя прадстаўнікі дэмакратычнага руху, якія рэпрэзентуюць грамадскасць і прэтэндуюць быць лідарамі меркавання, не заўжды дэманструюць важныя этычныя стандарты ў сваім персанальным жыцці і прафесійнай дзейнасці, што праяўляецца ў тэмах хатняга гвалту, харасменту, сэксуальнага пераследу, якія трапляюць у публічныя абмеркаванні».

На думку членаў Аб'яднанага пераходнага кабінета, «падобныя сітуацыі тычацца не толькі паводзін аднаго чалавека. Яны закранаюць шырэйшае пытанне —

пра тое, якое асяроддзе мы ствараем у дэмакратычным руху і якія этычныя стандарты мы распрацоўваем і падзяляем як ролевыя мадэлі для грамадства ў цэлым і грамадскай думкі ў прыватнасці».

У АПКБ лічаць, што нельга дазваляць ніякіх формаў дамаганняў, абраз ці прымусу. Недапушчальна выкарыстоўваць свой аўтарытэт у грамадзянскай супольнасці для паводзін, якія пераступаюць межы іншых людзей, прыніжаюць або траўміруюць іх, асабліва жанчын, і робяць асяроддзе небяспечным эмацыйна, псіхалагічна ці фізічна. Кожны, хто займае адказную пазіцыю, павінен разумець, што ўлада пачынаецца з асабістай адказнасці перад тымі, хто табе давярае.

Кожны чалавек, асабліва жанчыны і прадстаўнікі іншых уразлівых груп, мае права на павагу, бяспеку і абарону сваіх межаў. Ніхто не павінен баяцца, што звычайныя стасункі могуць перайсці ў гвалт, ціск або маніпуляцыі. Людзі, якія займаюць кіраўнічыя пазіцыі ў арганізацыях або палітыцы, павінны памятаць: калі іх паводзіны шкодзяць іншым, гэта ўплывае на ўсю супольнасць.

«Мы застаемся прыхільнікамі дэмакратыі, празрыстасці, павагі і асабістай адказнасці. І мы лічым, што адкрытае абмеркаванне складаных тэм — гэта не пагроза, а праява моцнай, дарослай і здаровай супольнасці, а таксама адмены культуры замоўчвання, якая ёсць часткай патрыярхату. Кожны з нас нясе адказнасць за свае словы і дзеянні, але асабліва вялікая яна ў тых, хто ўплывае на іншых, хто мае аўтарытэт або публічную ролю», — канстатуецца ў заяве Аб'яднанага пераходнага кабінета.

Каментары18

  • Паше
    22.07.2025
    Навошта рабіць такія заявы?
  • ТріпіТропаТропаТріпі
    22.07.2025
    Стрыжак выбачыўся. Канец
  • мда, ребята
    22.07.2025
    какая активность началась. Вот что, оказывается, вас объединяет

Цяпер чытаюць

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

Мінская кампанія прапануе працу 10‑ці кіроўцам таксі. Абавязковая ўмова — веданне туркменскай мовы11

У Маларыце амаль цалкам высахла мясцовае возера. Што з ім сталася?1

На Дажынках у Калінкавічах заўважылі трактар з паролем паўстанцаў 1863 года20

У ЗША падчас страляніны ў прыватным доме загінулі 9 чалавек1

Ірландыя прапануе скараціць бюджэт Еўрасаюза на 8%. Іншыя яшчэ больш радыкальныя5

А1 дазволілі аказваць паслугі хостынгу і электроннай пошты1

Новы ўкраінскі закон мае спрасціць жыццё беларусам, якія засталіся без дзейных дакументаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай22

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць