Гісторыя11

На гарышчы пад Стоўбцамі знайшлі артэфакты, якія сяляне 60 гадоў таму схавалі ад савецкай улады

У вёсцы Паласні выпадкова знайшлі імшалы і арнаты XVII—XIX стагоддзяў. Людзі схавалі іх, калі саветы разбуралі мясцовую капліцу.

30 ліпеня 2025 года з вёскі Паласня Стаўбцоўскага раёна ў парафію Святога Казіміра ў Стоўбцах перадалі рэчы, некалі схаваныя на гарышчы пасля разбурэння мясцовай драўлянай капліцы Святога Антонія Падуанскага.

Як сведчаць мясцовыя, капліца была знішчаная савецкімі ўладамі падчас антырэлігійнай кампаніі ў 1960-я гады. Рэчы захоўваліся ў сакрэце больш за паўстагоддзя.

«Як кажуць старажылы, бляху, што пакрывала дах капліцы, адвезлі на калгасную ферму ў Жыгалкі. А дрэвам — брускамі, дошкамі — дазволілі загарадзіць мясцовыя могілкі. Усё гэта адбылося ў канцы 1960-х», — адзначаецца ў паведамленні парафіі.

Рымскі імшал, выдадзены ў 1631 годзе ў знакамітай антверпенскай друкарні Officina Plantiniana. Фота: фэйсбук парафіі
Францысканскі (1707) і жалобны (1753) імшалы, знойдзеныя ў Паласні. Фота: фэйсбук парафіі

Сярод перададзенага — літургічныя кнігі пачатку XVII — XVIII стагоддзяў, у тым ліку Рымскі імшал (Missale Romanum), выдадзены ў 1631 годзе ў знакамітай антверпенскай друкарні Officina Plantiniana, жалобны імшал (Missæ Defunctorum), выдадзены ў 1707 годзе ў друкарні Віленскай езуіцкай акадэміі, і Францысканскі імшал (Missale Franciscanum), выдадзены ў Венецыі ў 1753 годзе, а таксама некалькі арнатаў.

Арнаты, знойдзеныя ў Паласні. Фота: фэйсбук парафіі
Арнаты, знойдзеныя ў Паласні. Фота: фэйсбук парафіі

У адным з больш позніх выданняў XIX стагоддзя, знойдзеных у Паласні, рукой па-польску напісана, што імшал быў набыты ксяндзом Клеменсам Фрацэўскім, пробашчам Гелчынскага парафіяльнага касцёла, за 22 срэбныя рублі. Найбліжэйшы Гелчын (Giełczyn), дзе ёсць касцёл, знаходзіцца на захадзе Падляшскага ваяводства Польшчы.

У іншым выданні 19 снежня 1913 года па-лацінску быў зроблены надпіс, што кніга з'яўляецца ўласнасцю Прусінаўскага (Prusinoviensis) філіяльнага касцёла. Магчыма, маецца на ўвазе касцёл у вёсцы Прусінава Уздзенскага раёна, які ў пачатку XX стагоддзя быў прыпісаны да Свержаньскага.

Могілкавая капліца ў Паласні. На вежы — механічны гадзіннік. Фота: фэйсбук парафіі
Месца знішчанага касцёла на мясцовых могілках. Фота: тэлеграм-канал «Спадчына»

Парафія таксама апублікавала здымкі вонкавага і ўнутранага выгляду самой могілкавай капліцы ў Паласні. Як адзначае тэлеграм-канал «Спадчына», гэтыя здымкі раней нідзе не публікаваліся, а сам выгляд храма здзіўляе сваім глухім фасадам і механічным гадзіннікам, усталяваным на вежы капліцы — цяжка прыгадаць іншы такі артэфакт на звычайным драўляным храме, не кажучы ўжо пра могілкавую капліцу. Як і чаму там з'явіўся гадзіннік — пакуль невядома. 

Усё сведчыць пра тое, што капліца мае цікавую і недаследаваную пакуль гісторыю, вывучэнне якой можа прынесці нямала незвычайных адкрыццяў. 

Галоўны алтар капліцы з абразом Святога Антонія. Фота: фэйсбук парафіі

Сам жа ксёндз парафіі Св. Казіміра выказвае надзею, што будзе знойдзены і галоўны абраз Святога Антонія, які знаходзіўся ў алтары святыні. У сваім паведамленні ён напісаў:

«Святы Антоній, дапамажы нам яго знайсці».

Каментары1

  • Цуд!
    04.08.2025
    Віншаванні Ксяндзу Ігару Лашуку!

Цяпер чытаюць

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Усе навіны →
Усе навіны

Ці шкодна сядзець, закінуўшы нагу на нагу?2

Францыя мінімальна перамагла Парагвай і выйшла ў чвэрцьфінал6

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак54

Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым16

На Сож спусцілі «Пасейдона». У Гомелі стварылі сучасны цеплаход з сонечнымі панэлямі і першым у Беларусі вадамётным рухачом4

Марока разграміла Канаду і стала першым чвэрцьфіналістам чэмпіянату свету2

Канапацкая і сілавікі раяць студэнтам і выпускнікам ЕГУ, а таксама іх бацькам на ўсялякі выпадак напісаць у «камісію па вяртанні»20

Узлёт Фараджа абудзіў кельцкія нацыі. Англійскі нацыяналізм пагражае разваліць Злучанае Каралеўства12

Рэдкі расійскі «лятаючы радар» сарваў атаку ўкраінскіх «Фламінга» на завод «Іскандэраў»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць