Грамадства55

На скляпеннях храма ў Мураванцы з’явіліся расколіны

У 500-гадовым храме-крэпасці ў Мураванцы Шчучынскага раёна з’явіліся расколіны на скляпеннях на вышыні 12 метраў. Прыход самастойна вырашыць праблему не можа з-за адсутнасці фінансаў. Ды і па законе займацца рамонтам у старадаўняй царкве нельга — храм адносіцца да нулявой катэгорыі, гэта значыць мае статус аб’екта гісторыка-культурнай каштоўнасці, уключанага ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, піша Hrodna.life.

Так храм-крэпасць выглядаў у сваім натуральным прыродным ландшафце. Фота: travel.by

Пра праблему расказалі на дзяржаўным рэсурсе news.by.

Настаяцель прыхода храма Раства Прасвятой Багародзіцы ў Мураванцы іерэй Алег Засім расказаў, што тынкоўка на 12-метровай вышыні растрэскалася. Невядома, гэта толькі павярхоўныя пашкоджанні ці расколіны закранаюць і самі скляпенні. Для таго, каб высветліць маштаб пашкоджанняў, неабходныя лабараторныя даследаванні.

«Трэба зразумець, у якім яна стане [апынулася] за мінулыя 200 гадоў. Калі няма адслаення, то ўсё адно трэба гэтыя расколіны старанна затынкаваць, старанна зашпакляваць. Сама столь ужо чорная. Вы бачыце, у якім яна стане. Самі бяліць яе мы не можам ніяк», — кажа святар.

На скляпеннях храма ў Мураванцы з'явіліся расколіны: прыход шукае спонсараў для прац
Столь Мураванкі. Фота: скрыншот з відэа news.by

Цяпер парафія, архітэктары і прадстаўнікі Гродзенскай дыяцэзіі шукаюць спонсараў, якія маглі б аплаціць і даследаванні, і працу спецыялістаў па рэстаўрацыі святыні.

Таксама, па словах настаяцеля, у храме не хапае вентыляцыі і сучаснай электраправодкі, але і на гэта пакуль грошай таксама няма.

Дарэчы, ў 2022 годзе храм атрымаў грант ад дзяржавы на рэстаўрацыйна-кансервацыйныя работы. На рамонт Мураванкі тады накіравалі 550 тысяч рублёў. Рэстаўрацыю пачалі восенню 2022 года. Яна ўключала ў сябе абнаўленне фасадаў: пераклалі, дзе гэта патрабавалася, цэглу, знялі больш познія пласты фарбы, а таксама былі зробленыя рамонт даху і замена вадасцёкавай сістэмы.

Свята-Раства-Багародзіцкая царква, вядомая як Мураванка (па назве вёскі) — помнік абарончага дойлідства. Яна была збудаваная паміж 1516 і 1542 гадамі, мае стылявыя адзнакі беларускай готыкі з элементамі рэнесансу. Моцна пацярпела ў войнах XVII-XVIII стагоддзяў, была ў занядбанні. У XIX стагоддзі перажыла капітальны рамонт, у 1920-я гады дзейнічала як касцёл. У 1989 годзе царкву вярнулі праваслаўным вернікам.

Каментары5

  • Аляксандр
    30.07.2025
    Пусть продадут батюшкин особняк и мерседес
  • Блуждающий эстет
    30.07.2025
    Так как это крайне опасно, потому что создаёт угрозу жизни посетителей, то данное сооружение следует в кратчайшие сроки реконструировать, силами местных дорожно-строительных и коммунальных организаций, с заменой его изношенных несущих конструкций на армированные железобетонные, соответствующие нормам прочности, а также осуществить его высококачественный Евроремонт - новую внешнюю и внутреннюю отделку современными, более эстетичными и качественными материалами.
  • даведка
    31.07.2025
    Вы не читали? Там уже провели работы к юбилею, после чего пошли трещины...

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі вызваленых палітвязняў правялі свой першы вечар на волі ў віленскай беларускай карчме «1863» ФОТАФАКТ7

Зменяцца правілы працы кантралёраў у грамадскім транспарце

Літоўская стаматалогія за гадзіну адгукнулася дапамагчы беларусам. Невядомыя гісторыі першага дня вызваленых палітвязняў9

Беларус паўгода спрабаваў вярнуць больш за 6 тысяч еўра, якія заплаціў за часовы ўвоз машыны на польскіх нумарах3

Цана расійскай нафты на фоне абвастрэння на Блізкім Усходзе падскочыла да $110 за бараль4

У Івацэвічах кантэйнер сарваўся з крана і ўпаў на рабочага1

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?10

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней5

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане1

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць