Эканоміка1212

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі

На нядаўняй нарадзе з беларускімі дыпламатамі Аляксандр Лукашэнка закрануў эканоміку. Ён заявіў, што Беларусі ўдалося пераарыентаваць экспарт з Захаду і Украіны на 14 мільярдаў даляраў. Адначасова з гэтым ён перажываў за канкурэнцыю на расійскім рынку, на якім «усе топчуцца», і казаў пра неабходнасць пераразмяркоўваць экспарт. Эканаміст тлумачыць, наколькі ўдалай аказалася гэтая пераарыентацыя гандлю.

Стаўка на СНД замест Украіны і ЕС не спрацавала?

Да вайны Украіна ўваходзіла ў тройку найбуйнейшых гандлёвых партнёраў Беларусі па экспарце. Яна саступала толькі Расіі і сапернічала з усімі краінамі ЕС разам узятымі.

Прычым у выпадку з Украінай Беларусь мела дадатнае сальда. Напрыклад, у 2020 годзе наша краіна паставіла тавараў ва Украіну на 1,6 мільярда даляраў больш, чым імпартавала з яе (2,9 мільярда супраць 1,3 мільярда).

У даваенным 2021 годзе на Украіну прыпадала 13,6% беларускага экспарту.

Еўрапейскі кірунак, у адрозненне ад украінскага, цалкам страчаны не быў, але прыкметна скараціўся і працягвае сціскацца.

Эксперт BEROC Настасся Лузгіна адзначае, што з краінамі, якія не ўваходзяць у СНД, расце адмоўнае сальда ў знешнім гандлі. У 2022 годзе яно складала мінус 2,4 мільярда даляраў, у 2023 — мінус 6,1 мільярда, а ў 2024-м — ужо каля мінус 8 мільярдаў.

Калі ў 2021 годзе Беларусь экспартавала ў краіны па-за СНД на 16 мільярдаў даляраў, то ў 2022-м — на 12,3 мільярда даляраў. Летась экспарт скараціўся да 11,5 мільярда даляраў. Пры гэтым імпарт з краін па-за СНД працягвае расці.

На фоне страт на заходнім і ўкраінскім кірунках экспарт у краіны СНД расце, але яго тэмпы не могуць кампенсаваць зніжэнне на рынках краін так званай далёкай дугі.

З краінамі СНД станоўчае сальда з 2022 па 2024 гады вагалася ў дыяпазоне $2,3-2,8 мільярда. Яно фарміруецца за кошт таго, што пераарыентацыя з Украіны і ЕС адбылася на бліжэйшыя лаяльныя рынкі — перш за ўсё на Расію.

«І тут узнікае пытанне аб эфектыўнасці такіх замен, паколькі экспарт у трэція краіны скарачаецца хутчэй, чым расце ў СНД», — заўважае эканаміст.

Станоўчае сальда з краінамі СНД, калі параўноўваць першае паўгоддзе 2024 і 2025, вырасла на 110 мільёнаў даляраў (950 мільёнаў супраць 1 мільярда 62 мільёнаў). А адмоўнае сальда з краінамі па-за СНД за гэты ж перыяд павялічылася з мінус 2,7 мільярда да мінус 4,2 мільярда.

Так адбываецца праз тое, што экспарт па-за СНД за паўгоддзе скараціўся на 13,5%, а імпарт, наадварот, вырас на 9%.

«Зыходзячы з гэтага, можна меркаваць, што калі тэндэнцыі захаваюцца, то па выніках 2025 года паказчыкі будуць яшчэ горшыя, чым у 2024-м», — мяркуе эксперт.

Калі браць агульныя даныя, не падзяляючы па напрамках, то экспарт з Беларусі за першае паўгоддзе знізіўся на 3,7%, а імпарт павялічыўся на 3,3%.

На думку эканаміста, рост адмоўнага сальда — гэта рызыка для стабільнасці курсу нацыянальнай валюты.

Лукашэнка хоча гандляваць з Захадам, а не толькі з Расіяй

На той жа нарадзе Лукашэнка казаў, што сыходзіць з еўрапейскага рынку нельга: «Гэта суседзі, іх не выбіраюць. Магчымасці адкрываюцца. Нейкія ў Еўропе, а нейкія і за акіянам».

Заявы Лукашэнкі аб імкненні наладзіць эканамічныя стасункі з Захадам выглядаюць цалкам лагічна, паколькі, па словах Лузгіной, у Беларусі не было такога вялікага адмоўнага сальда ў гандлі з краінамі па-за СНД ужо каля 20 гадоў.

Падчас нарады Лукашэнка таксама казаў пра неабходнасць дыверсіфікаваць экспарт праз сітуацыю на расійскім рынку. Цяпер на долю Расіі прыпадае больш за 65% беларускага экспарту.

У пастаўках Мінпрама і «Беллегпрама» амаль 90% ідзе на Расію, Мінбудархітэктуры — 80%, Мінсельгасхарча — больш за 70%, «Беллеспаперапрама» — палова.

«Усе топчуцца на адным рынку, сітуацыя на якім памянялася. Сёння не 2022 год, калі адтуль беглі заходнікі. Сёння расійскі рынак перанасычаны, канкурэнцыя становіцца больш жорсткай. І ці тое яшчэ будзе», — расказваў дыпламатам Лукашэнка.

«Такая высокая залежнасць ад аднаго рынку ўжо выклікае асцярогі, нават калі гэты рынак лічыцца стабільным. Але ў выпадку з Расіяй мы маем справу з краінай, якая вядзе вайну і знаходзіцца пад санкцыямі, якія ўзмацняюцца. Любы крызіс у галоўнага гандлёвага партнёра немінуча адаб'ецца на Беларусі», — тлумачыць Лузгіна.

Таму, нягледзячы на тое, што Беларусі сапраўды ўдалося перанакіраваць патокі з Украіны і ЕС і нарасціць аб'ёмы тавараабароту, застаюцца пытанні да эфектыўнасці такой пераарыентацыі.

Каментары12

  • Отец Засандалий
    05.08.2025
    По заявке слушателя исполняется песня "Валенки".
  • странно всё это
    05.08.2025
    Странно, став губернией России, лукашенко хочет, чтобы было не как в губернии России !
    Тем более, что стал соучастником захватнической войны России, а внутри губернии узаконил беззаконие и террор населения.
    Его место на лавочке возле его хозяина, что недавно и продемонстрировал.
  • Войшелк
    05.08.2025
    Короч решил поиграть в перекрестное субсидирование,как Трамп с тарифами.Появилась такая идея,например если делать товары дешевле для внутреннего рынка ,чем для внешнего
    то в теории на внешних рынках товары должны быть не конкуретноспособными. Однако это верно частично.Зависит от того,сколько товаров идет на экспорт.
    Например если экспортно-ориентированное предприятие продает на внутреннем рынке столько же сколько на внешнем и захочет раздавать свою продукцию на внутреннем рынке,а на внешнем
    увеличить стоимость в два раза,то он разорится,однако если на внутренний рынок поставляется 1 единица товара ,а на внешний 10,то цена экспортируемого товара не вырастит,больше
    чем на 10%,что бы покрыть стоимость продукции для внутреннего рынка.То есть чем больше экспорт, тем больше можно субсидировать внутренний рынок и тем более конкурентными будут отечественные товары на внутренний рынке.
    Я бы на заканадательном уровне установил коэффициенты-пропорции ценообразования,чем больше экспорт тем дешевле продукция для внутреннего рынка,чем меньше экспорт тем дороже.
    А сам процент наценки свободный,сколько хочешь столько и зарабатывай.
    Само собой я за полную приватизацию,где государственная собственность,
    там коррупция.


    Третий момент снизить инфляцию до 0% и максимально снизить ставку рефинансирования.Тогда можно например выпускать бессрочные облигации(аналог Британских консолей),по которым платятся только проценты(2%-3%),потом средства от
    эмиссии облигаций инвестировать в предприятия западных стран которые платят дивиденды. Например дивиденды кока-колы в среднем 3%,а капитализация в год около 10% .Таким образом за счет дивидендов можно погашать выплаты по облигациям,
    а за счет капитализации наполнять пенсионный фонд .Уменьшить возраст выхода на пенсию до оптимального размера и пенсию поднять до медианного заработка.

    Ипотечные кредиты станут доступными под 1-2%,а так же на авто из Европы.

    Второй момент ценообразование цен на газ.От нас МВФ требует прекратить перекрестное субсидирование. Ок а что если сделать оплату отопления из налогов.Каждый вносит по условному 1% на отопления,но у кого то 1% это 7 рублей,а у кого то 30-50 рублей.
    Таким образом это перекрестное субсидирование цены на газ между физическими лицами.




    Правда кто не работает не должен получать пенсионного обеспечения,медицинской страховки,оплату отопления и т.д.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром5

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром5

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць