Свет33

Прыярытэт — спыненне агню. Зяленскі і еўрапейскія лідары паразмаўлялі з Трампам

Еўрапейскія лідары і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правялі відэаканферэнцыю з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам напярэдадні яго сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Пасля гэтага яны выступілі перад журналістамі.

Уладзімір Зяленскі і Фрыдрых Мерц на прэс-канферэнцыі ў Берліне. Фота: John MacDougall/Pool Photo via AP

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што з мінулай серады паміж Украінай, ЕС, ЗША і іншымі краінамі адбыліся дзясяткі кантактаў. Мэта ўсіх — дасягнуць міру ва Украіне і Еўропе.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў: калі Расія не пагодзіцца на спыненне агню, санкцыі трэба ўзмацняць. Паводле яго, Масква вядзе наступ на ўсіх кірунках, імкнучыся захапіць усю краіну. Пуцін, па словах Зяленскага, робіць выгляд, што санкцыі не дзейнічаюць, але на самой справе яны б’юць па расійскай вайсковай эканоміцы. Пры гэтым Расія мае больш, чым Украіна, зброі і артылерыі, але і страты ў яе ўтрая большыя.

«Мы гаварылі пра сустрэчу на Алясцы, мы спадзяемся, што цэнтральнай тэмай сустрэчы будзе спыненне агню, неадкладнае спыненне агню. Пра гэта неаднаразова казаў прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі. Ён прапанаваў мне, што пасля сустрэчы на Алясцы ў нас будзе з ім кантакт і мы абмяркуем усе вынікі, калі яны будуць, і мы вызначым наступныя нашы ўжо ўзаемныя крокі», — сказаў Зяленскі.

«Мне здаецца, поспех любых перамоў залежыць перш за ўсё ад выніку і настрою. Цяпер настрой у нас абсалютна аб'яднаны і ён быў цяпер вельмі пазітыўным… Гэты настрой — гэта ўжо важны крок наперад. Што тычыцца гістарычнасці моманту, я не хацеў бы цяпер такіх вельмі гучных слоў — давайце дачакаемся выніку.

У кожным разе, ключавыя пытанні […] адносна нашых прынцыпаў, адносна нашай тэрытарыяльнай цэласнасці, урэшце ўсё адно вырашаюцца на ўзроўні лідараў. Без Украіны гэта вырашыць немагчыма, і, дарэчы, усё гэта таксама падтрымліваюць», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў, што Трамп разумее: усе тэрытарыяльныя пытанні трэба вырашаць толькі з удзелам Украіны.

Ён лічыць, што цяпер немагчыма сур’ёзна абмяркоўваць абмен украінскіх земляў, бо вайна працягваецца і ўсё залежыць ад гарантый бяспекі. Але Трамп нібыта можа дамовіцца пра спыненне агню.

Макрон назваў сітуацыю еўрапейскай праблемай і нагадаў, што Расія пачала сваю агрэсію яшчэ ў 2008 годзе на Каўказе і можа пайсці далей.

Федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц заявіў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля сустрэчы з Уладзімірам Пуціным на Алясцы праінфармуе пра яе вынікі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і лідараў еўрапейскіх краін.

«Мы спадзяемся на пэўны рух, на тое, што будзе мір ва Украіне», — сказаў ён.

«Вядома, мы гаварылі пра пытанне спынення агню. Прэзідэнт Трамп хоча гэта паставіць як прыярытэт у пятніцу падчас сустрэчы з Пуціным. Я спадзяюся, што дойдзе да пэўнага ўзгаднення, таму што за папярэднія тры гады ўсе размовы з ім прыводзілі да ўзмацнення ваеннага адказу», — падкрэсліў Мерц.

Каментары3

  • наивные, они не понимают тонкой и ранимой души трампа, в отличие от друга владимира
    13.08.2025
    До лампочки ваши приоритеты Трампу.
    У него другие приоритеты, - обнять путина, подержать его за руку, похлопать его по плечу и продолжить задушевные, многочасовые беседы с лучшим другом владимиром.
    Даже ультиматум объявил, чтобы друг владимир приехал на задушевную встречу.
    Иначе, друг владимир оставит трампа в одиночестве, один на один с страшной и злой Европой и ещё более страшной, злой и гадкой Украиной.
  • Filipp
    13.08.2025
    Відавочна, што спыненне агню, не яўляецца галоўнай мэтай Масквы.
  • Максим Дизайнер
    14.08.2025
    Filipp, Это очевидо всему миру, даже Мерцу, но не кучке хуторских аналитегов и грантовых активистов на варшавских диванах,

Цяпер чытаюць

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Усе навіны →
Усе навіны

Вядомыя беларусы-блогеры расказалі, як набылі дом у Партугаліі. Свой дом мары ў Беларусі ім давялося прадаць14

У Офісе Ціханоўскай прадумалі альтэрнатывы на выпадак блакавання ютуба падчас яе навагодняга звароту22

Захаду варта пераглядзець стратэгію адносна Беларусі — інакш прарасійскія настроі будуць расці65

Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены3

У Ціханоўскіх першы сямейны Новы год за 5 гадоў. Як ставяць ялінку і хто будзе наразаць салаты?2

Літва рыхтуе масты на мяжы з Беларуссю і Расіяй да падрыву ў выпадку нападу6

Памёр Вячаслаў Хадасоўскі2

«Стаўленне на найвышэйшым узроўні». Як былыя ўдзельнікі «СВА» адпачываюць у беларускіх санаторыях6

У Варшаве праходзіць развітанне з Мікітам Мелказёравым8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Што адбывалася за кратамі з затрыманымі па справе аб падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць