Усяго патроху99

Продажы «Тэслы» ў Еўропе катастрафічна ўпалі. І вінаваты ў гэтым кітайцы

У ліпені еўрапейцы купілі электрамабіляў кампаніі Ілона Маска на 40% менш, чым летась. Затое продажы кітайскага BYD узляцелі больш чым утрая.

Наведвальнікі аглядаюць Model Y на выставе Everything Electric у Лондане, красавік 2025 года. Нават абноўленая мадэль не змагла ўратаваць Tesla ад абвалу продажаў у Еўропе. Фота: John Keeble / Getty Images

Як піша The Guardian, нягледзячы на нядаўнюю мадэрнізацыю Model Y, бізнэс электрамабіляў, якім кіруе Ілон Маск, працягвае саступаць пазіцыі кітайскім канкурэнтам.

Паводле даных Еўрапейскай асацыяцыі вытворцаў аўтамабіляў (ACEA), у краінах ЕС, Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю і Вялікабрытаніі было прададзена 8 837 аўтамабіляў Tesla. Год назад гэты паказчык складаў 14 769 адзінак. Для кампаніі Ілона Маска гэта ўжо не першы сігнал: рынак Еўропы становіцца ўсё больш складаным.

На гэтым фоне кітайскі вытворца BYD дэманструе імклівы рост. У ліпені ў Еўропе колькасць зарэгістраваных аўтамабіляў гэтай маркі вырасла да 13503 у параўнанні з 4151 год назад. У выніку доля BYD дасягнула 1,2% еўрапейскага рынку, у той час як у Tesla яна знізілася да 0,8%.

Вясной гэтага года BYD ужо ўпершыню абышоў Tesla па продажах у Еўропе, і цяперашнія вынікі паказваюць: гэта не аднаразовая падзея, а тэндэнцыя. Асноўная перавага кітайскага брэнда — больш даступны кошт мадэляў, што робіць іх прывабнымі для шырокага кола пакупнікоў.

Рост BYD адлюстроўвае агульную тэндэнцыю: кітайскія аўтавытворцы актыўна выходзяць на еўрапейскі рынак, прапаноўваючы мадэлі ў сярэднім і бюджэтным сегментах. Гэта становіцца сур’ёзным выклікам для еўрапейскіх і амерыканскіх кампаній, якія даўно трымалі верх пераважна ў прэміяльным сегменце. Цяпер жа канкурэнцыя ўсё больш адбываецца не толькі ў тэхналогіях, але і ў кошце.

Мадэль Atto 3 на Міжнародным аўтамабільным салоне ў Барселоне. Фота: Getty Images

Еўрапейскія ўрады спрабуюць падштурхнуць попыт. У Вялікабрытаніі нядаўна запрацавала новая праграма субсідый на набыццё 28 мадэляў электрамабіляў, але кітайскіх сярод іх няма. Умова адна — кошт аўто не павінен перавышаць 37 000 фунтаў стэрлінгаў.

Нягледзячы на такія захады, больш папулярнымі ў параўнанні з электрамабілямі застаюцца гібрыды. У той час, як за сем месяцаў 2025 года ў ЕС было зарэгістравана больш за 1 мільён новых электрамабіляў, што складае 15,6% усяго рынку, колькасць гібрыдных мадэляў скала больш за 2,2 мільёна. Асабліва моцны рост паказалі Францыя (+30,5%), Іспанія (+30,2%), Германія (+10,7%) і Італія (+9,4%).

Як падкрэсліла кіраўніца ACEA Сігрыд дэ Врыс, каб электрамабілі сталі масавымі, Еўропе неабходна хутчэй пашыраць сетку зарадных станцый, зніжаць кошт зарадкі і ствараць скаардынаваныя праграмы падтрымкі пакупнікоў.

Каментары9

  • Неяк так
    29.08.2025
    Агіду многіх еўрапейцаў да дзівака Маска таксама трэба ўлічваць. Асабіста мне зараз не вельмі хочацца набываць яго электракар, хаця яшчэ пару гадоў таму трызніў пра тое.
  • Люблю масцкву
    29.08.2025
    Дорого обойдутся Маску его зиги. Пускай друг Володя поможет с продажами на росии
  • ці не трампаўскія пошліны
    29.08.2025
    ў тым вінныя
    а ніякія не кітайцы?

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

Статкевіч: Учора было парушана ключавое правіла гандлю25

Трамп падпіша закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Украінскія дроны атакавалі вайсковы аэрадром у Растове-на-Доне і НПЗ у Яраслаўлі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане4

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць