Свет3232

У Варшаве нейтралізавалі дрон над урадавымі будынкамі

Дрон лётаў над урадавымі будынкамі на вуліцы Паркавай і над Бельведэрам (адна з рэзідэнцый прэзідэнта Польшчы). Іншых падрабязнасцяў пакуль няма.

Паліцыя расследуе абставіны інцыдэнту, паведаміў прэм’ер Польшчы Дональд Туск.

Пазней стала вядома, што беларусаў не двое: гаворка пра 21-гадовага ўкраінца і 17-гадовую беларуску.

Прэс-сакратар кіраўніка Службы аховы дзяржавы Багуслаў Пяркоўскі пацвердзіў выданню Onet, што такі інцыдэнт адбыўся «нядаўна». Ён расказаў, што супрацоўнікі Службы дзяржаўнай аховы, якія дзяжурылі ў палацы Бельведэр, убачылі лятучы аб'ект, які зʼявіўся над будынкам, і прынялі захады, якія прывялі да арышту двух грамадзян Беларусі. 

«Я падазраю, што падобныя правакацыі будуць паўтарацца», — пракаментавала ў эфіры TVN24 інфармацыю пра дроны міністарка фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Катажына Пялчыньска-Налэнч.

Беларусь і Расія цяпер праводзяць вучэнні «Захад-2025» непадалёк ад межаў НАТА. Раней каля двух дзясяткаў расійскіх беспілотнікаў ужо заляталі на тэрыторыю Польшчы, пасля чаго палякі перакінулі да межаў 40 тысяч вайскоўцаў.

Каментары32

  • Катманду
    15.09.2025
    Дарэчы, а можна неяк паўплываць на тожебелоруссов, каб не рабілі дурных рэчаў у Польшчы? Бо робяць дурні, як тыя што на Каржа пайшлі, а адказваюць усе беларусы за дзеянні невялікай колькасці ідыётаў?
  • 9/11
    15.09.2025
    Ой, у парку ў Лазенках знайшлі 2-х беларусаў, што піва пілі ля Бельведэра...
  • Карціна маслам
    15.09.2025
    Пазьняка карысны чытаць, бо Пазьняк рупар маскоўсксй прапаганды.
    Што яго задача выбельваць чорта сінепалага даўно вядома.
    Цікавей ягоныя разавыя пазапланавыя пасажы.
    Як сказаў прагназіст напярэдадні вучэнняў "расслабцеся, Расія не нападзе", то так і ведай што ціха не абыйдзецца.
    Тут карціна маслам.

Цяпер чытаюць

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША10

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць