Свет33

Францыя афіцыйна прызнала палесцінскую дзяржаву

Як і чакалася, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у ААН, што Францыя афіцыйна прызнае палесцінскую дзяржаву ў інтарэсах міру, піша Бі-бі-сі.

Эмануэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP 

Макрон заявіў, што прыйшоў час спыніць вайну ў Газе і вызваліць астатніх 48 закладнікаў, якіх утрымлівае ХАМАС.

«Мы больш не можам чакаць», — сказаў французскі прэзідэнт.

Макрон падкрэсліў, што асуджае напад на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года і хоча бачыць у рэгіёне мір, заснаваны на суіснаванні дзвюх дзяржаў.

«Нішто не апраўдвае вайну», — заявіў французскі прэзідэнт, дадаўшы, што ўсё абавязвае нас канчаткова пакласці ёй канец.

Макрон заклікаў да стварэння пераходнай адміністрацыі ў Газе з удзелам Палесцінскай адміністрацыі, якой будзе даручана кантраляваць расфарміраванне ХАМАС.

Ён заявіў, што Францыя гатова ўнесці свой уклад у «стабілізацыйную місію» ў Газе, што павышае верагоднасць прысутнасці міжнародных сіл бяспекі на гэтай тэрыторыі.

Па словах Макрона, Францыя адкрые пасольства ў Палесцінскай дзяржаве толькі пасля вызвалення ўсіх закладнікаў, якіх утрымлівае ХАМАС, і дасягнення пагаднення аб спыненні агню.

Чакаецца, што яшчэ шэраг краін афіцыйна прызнаюць незалежную палесцінскую дзяржаву на саміце перад штогадовым сходам лідараў на Генеральнай Асамблеі ААН. Лідары Канады, Аўстраліі, Вялікабрытаніі і Партугаліі ў нядзелю ўжо аб'явілі аб прызнанні іх краінамі палесцінскай дзяржавы.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху раней заявіў, што ніякай палесцінскай дзяржавы не будзе, а яго прызнанне — гэта «ўзнагарода для ХАМАС».

Таксама прызналі палесцінскую дзяржаву Бельгія, Мальта, Манака і Люксембург.

Каментары3

  • Дамейка
    23.09.2025
    Мстят Трампу.
  • Kosciuszko
    23.09.2025
    Дамейка, Ніхто не спыніць ідэю, час якой прыйшоў
  • вера
    23.09.2025
    Міру там ня будзе ніколі, а грошай попіліць можно будзе многа. Макрон ніколі ня быў вельмі разумным чалавекам, а тут і ўвогуле з галоўкай дрэнна зьдзелалася. Ува Францыі цяпер вельмі напружаная сітуацыя. З фінансамі ледьзь не катастрофа, урад мяняецца вельмі часта, а цяпер яшчэ трэба будзе грошы нейдзе браць, каб разбураную ўшчэнт Газу адбудоўваць. Дзіўныя людцы гэтыя еўрапейцы.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні1

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць