Свет1010

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе

«Стармер, брытанскі мандат скончыўся 77 гадоў таму», — напісаў Ёаў Галант у твітары.

Ёаў Галант. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Міністр абароны Ізраіля Ёаў Галант заявіў, што Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе

«Стармер [прэм'ер Брытаніі], брытанскі мандат скончыўся 77 гадоў таму. Табе варта засяродзіцца на росце ісламізму ў Вялікабрытаніі, а не на Ізраілі», — напісаў кіраўнік вайсковага ведамства ў сацсетцы Х.

Учора Палесціну прызналі Вялікабрытанія, Канада, Аўстралія і Партугалія

У ліпені прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер заявіў, што Вялікабрытанія прызнае палесцінскую дзяржаву, калі Ізраіль не выканае шэраг умоў, у тым ліку не пагодзіцца на спыненне агню ў сектары Газа і не прыме абавязацельствы па доўгатэрміновым мірным працэсе, які вядзе да стварэння палесцінскай дзяржавы, якая суіснуе сумесна з Ізраілем.

Ізраільскае кіраўніцтва з пачатку вайны выключыла такую магчымасць.

Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху раней заявіў, што прызнанне палесцінскай дзяржавы «ўзнагароджвае тэрор».

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раней заяўляў, што прызнанне палесцінскай дзяржавы можа заахвоціць ХАМАС. Але калі яго спыталі пра гэта ў ходзе сумеснай прэс-канферэнцыі з Кірам Стармерам па выніках яго дзяржаўнага візіту ў Вялікабрытанію, Трамп толькі адзначыў, што ў яго ёсць «рознагалоссі» са Стармерам па гэтым пытанні, дадаўшы для большай пераканаўчасці, што гэта адно з «нешматлікіх рознагалоссяў» паміж імі.

Рашэнне аб прызнанні палесцінскай дзяржавы — сур'ёзнае змяненне ў знешняй палітыцы Вялікабрытаніі. На працягу апошніх гадоў розныя ўрады краіны паслядоўна заяўлялі, што прызнанне павінна адбывацца ў рамках мірнага працэсу і ў патрэбны момант.

Каментары10

  • у такіх выпадках
    22.09.2025
    За прызнаннем павінна ісці дамова аб ваенным хаўрусе.
    Інакш гэта так... імітацыя дзейнасці.
  • бабруйчанін
    22.09.2025
    Санта Бэрримор
    З самага пачатку гэты " праэкт вяртання пасля 2000 год бадзяння" был штучным і пасля 75-77 год існавання назіраем крах...
    Штучная мова ідэалагічная глеба " сіянізьмь" штучнае " збіранне" пасля 2000год ад Марокка да ..Бухары Багдада
    Пасля 2 светавой выкарысталі " момант"..і
    Нават Тора Талмуд Біблія ..)) адмаўлялі стварэнне існаванне гэтага " праэкта"
  • Каментатар
    22.09.2025
    Палесцінская дзяржава ўжо існуе і называецца Ізраіль

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца1818

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская кавярня на Свярдлова здзівіла гараджан незвычайным дэкорам ФОТАФАКТ4

З‘явілася інфармацыя пра смерць акцёра Паўла Канька, але сваякі кажуць, што ён у рэанімацыі

Мікола Статкевіч: Палітычны прагноз — не прысуд. Але ён дазваляе падрыхтавацца да скарыстання дадзенага шанцу4

У Францыі знік 41‑гадовы беларус Сяргей Сярмяжка. Шукаюць ужо два тыдні3

Расійскі пранкер кінуў грошы ў ваду і здымаў на ВІДЭА, хто палезе іх даставаць2

Расіяне нанеслі ўдар па найбуйнейшым гандлёвым цэнтры Крывога Рога1

Незвычайны для Беларусі гульнявы кубік знайшлі археолагі ў Мёрскім раёне1

Трамп хоча назваць сваім іменем авіяносец15

Навумчык паразважаў, як разгортвалася б гісторыя, калі б Кебіч перамог у 1994‑м31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ18

ГрамадстваАбнаўляецца18

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць