Кацярына Ваданосава распавяла, што яе маці дэпартуюць з Польшчы ў Літву
Вядоўца Кацярына Ваданосава распавяла ў фэйсбуку, у якой роспачнай сітуацыі апынулася яе сям'я: 74‑гадовую маці Кацярыны хочуць дэпартаваць з Польшчы ў Літву, дзе ў пажылой жанчыны нікога няма. Прыводзім гэты пост.

Маю маці хочуць дэпартаваць.
Я не выносіла гэтую гісторыю ў публічнае поле, але цяпер мушу, бо адчуваю бяссілле.
Кароткая вытрымка апошняга году нашага жыцця.
Больш за год таму да мамы прыйшло КДБ. У яе пры іх здарыўся інфаркт. Я стала шукаць магчымасць вывазу маці.
Польшча не давала візы. Кожны дзень я пачынала з ліставання. Пісала ўсім і ўсяму. Ніводнага адказу не дачакалася. А справа была пільная. Эвакуацыю праз лясы і балоты маці б не перажыла: ёй 74 гады, яна па інфаркце, амаль не ходзіць, праблемы з сэрцам, ціскам, нагамі, сасудамі, цукрам, вачыма — усім.
З дапамогай праваабаронцаў я выбіла маці літоўскую візу. Па ёй яна ўехала АДРАЗУ ў Польшчу, каб пазбегнуць Дубліна.
Мы падалі маму на міжнародную ахову. Рашэнне — высылка ў Літву, маўляў, літоўская віза. Ані на ўзрост, ані на хваробы, ані на мой рак, ані на адсутнасць хоць каго ў Літве, ані на тое, што мая маці ўжо 35 гадоў удава, і мы — яе адзіная сям’я, і гатовыя яе ўтрымліваць, — не паглядзелі. Ctrl c — ctrl v — адмова пад капірку.
Мы нанялі адваката, падалі апеляцыю. Вынік — зноў адмоўны. Прычым зноў з беспрэцэдэнтнымі памылкамі: нават прозвішча не тое ў адным месцы было, нават па-ўкраінску сказ…
Мы зноў апелявалі і звярнуліся ў апошнюю інстанцыю — ў суд. Я маўчу, колькі гэта здароўя каштуе (грошай таксама, але грошы — пыл).
Суд прызначаны на 28 кастрычніка.
А сёння да нас у чарговы раз прыйшлі стражы гранічныя, і пад подпіс уручылі маці апавяшчэнне, што яе самалётам дэпартуюць у Літву. 6 кастрычніка. І яна падпісала, не разумеючы нават, што падпісвае. Мужчыны, што прынеслі ліст, не растлумачылі нічога. Нават я не зразумела, хаця была побач. Можаце зараз уявіць стан мамы. Увогуле, за апошні год, згубіўшы ўсё сваё папярэдняе жыццё, яе здароўе пагоршылася настолькі, што я яе часам не пазнаю. Гэта выклікае мой вялікі страх.
Вось кароткая і даволі сухая вытрымка нашага існавання цягам году. Я не магу адправіць маці ў Літву. Я баюся за яе здароўе кожны дзень. У яе няма нікога, акрамя нас.
Я не давала розгалас гэтай справе, бо не хацела здавацца слабой. Не хацела грузіць нікога нашымі праблемамі.
Але аказалася, што супраць такога лому ў мяне няма прыёму.
Стома, роспач, горыч, жах.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Мабыць так.