Грамадства55

Андрэя Пачобута зноў на паўгода кінулі ў ПКТ

Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, палітзняволенага Андрэя Пачобута яшчэ 23 жніўня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу на шэсць месяцаў — да лютага 2026 года.

Анджэй Пачобут
Анджэй Пачобут. Фота: press.pl

Дакладна не вядома, ці змясцілі журналіста ў адзіночную камеру.

У верасні з Пачобутам зноў на працяглы час перарывалася ліставанне. Праз гэта можна падазраваць, што ён быў у штрафным ізалятары, дзе вязням не дазваляюць нават лісты. Журналіст таксама не атрымлівае ні рэчавых, ні харчовых перадач, а ў ПКТ агулам урэзанае харчаванне.

Старшыня Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Борыс пасля апошняй сустрэчы з Пачобутам у наваполацкай калоніі сёлета 23 верасня адзначала, што ён вельмі схуднеў і важыць 73 кілаграмы, што «крытычна мала». Спадарыня Борыс паведаміла пра агульнае пагаршэнне здароўя палітзняволенага журналіста — высокі артэрыяльны ціск, прыступы арытміі. Таксама ў гутарцы з польскім выданнем Rzeczpospolita яна расказала пра аперацыю па выдаленні язваў са скуры, якую нядаўна перанёс палітзняволены журналіст.

Крыніца БАЖ удакладніла, што Пачобуту выдалялі фурункулы. Дакладна невядома, рабілі гнойную аперацыю ў шпіталі ці ў медчастцы калоніі. Хутчэй за ўсё — у медчастцы, мяркуе крыніца.

Андрэй Пачобут быў арыштаваны 25 сакавіка 2021 года. Суд над ім адбыўся ў Гродзенскім абласным судзе. 8 лютага 2023 года суддзя Дзмітрый Бубенчык прысудзіў журналісту 8 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Практычна ўвесь час зняволення Пачобут праводзіць у камерным ізалятары або ў штрафным ізалятары ў поўнай ізаляцыі, без магчымасці кантактаваць з роднымі. 16 красавіка 2025 года журналіст адзначыў за кратамі свой 52‑гі дзень нараджэння.

Каментары5

  • Мде
    07.10.2025
    Лука паімеў і кітайцаў, і палякаў. Клоўны.
  • Ох
    07.10.2025
    Мде, да не переживай, счас они нанесут ответный удар. Лишат варшавскую белтусовку внж и счета им закроют. Анджей Почобут будет отмщен.
  • creck_55
    07.10.2025
    Крепись... ,,:-D :-D :-D ,,

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар5

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

«Абанемент на спакойнае жыццё ануляваны». Камандуючы Сіламі БПЛА Украіны пракаментаваў налёт на Маскву і зноў прыгразіў Лукашэнку29

Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца13

Беларускамоўнага выкладчыка Медуніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»17

На тэрыторыі аэрапорта Шарамеццева пасля налёту БПЛА пачаўся пажар5

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ4

Нікому не пазычаць і карыстацца бясплатнай медыцынай: фінансавыя правілы дзяўчыны з даходам 7 000 рублёў14

Ці вырасце камуналка, калі здаць кватэру «дармаеду»?

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе65

Апалоскванне рота можа прынесці больш шкоды, чым карысці

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар5

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць