Вайна1616

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»

У Белым доме скончылася сустрэча Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскага. Прэзідэнт ЗША настойвае на мірным вырашэнні канфлікту. Пра што яшчэ гаварылася ў Вашынгтоне?

Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

ЗША зараз не плануюць пастаўляць крылатыя ракеты «Тамагаўк» Кіеву, паведамляе выданне Axios са спасылкай на крыніцы.

«Прэзідэнт Трамп заявіў прэзідэнту Украіны падчас напружанай сустрэчы ў пятніцу, што ён не мае намеру пастаўляць дальнабойныя ракеты «Тамагаўк», прынамсі зараз, паведамілі Axios дзве крыніцы, якія ведалі пра дэталі сустрэчы», — гаворыцца ў матэрыяле.

Паводле слоў крыніц выдання, Трамп даў зразумець, што яго прыярытэтам цяпер з'яўляецца дыпламатыя і перамір'е, і ён лічыць, што пастаўкі «Тамагаўкаў» могуць падарваць гэтыя намаганні.

Уладзімір Зяленскі ў сваіх сацсетках коратка распавёў пра вынікі перамоваў з Дональдам Трампам, а таксама падзяліўся фотаздымкамі з Белага дома, піша Бі-бі-сі.

«Больш за дзве гадзіны прадметнай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, які можа рэальна наблізіць завяршэнне гэтай вайны. Абмеркавалі ўсе ключавыя пытанні: нашы пазіцыі на полі бою, дальнабойнасць і СПА, і, вядома, дыпламатычныя перспектывы, — напісаў ён у тэлеграме. — Расія павінна спыніць агрэсію, якую сама пачала і свядома зацягвае. Разлічваем на ціск ЗША».

Украінскі лідар таксама распавёў пра размову з еўрапейскімі партнёрамі — лідарамі Брытаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Польшчы, а таксама кіраўнікамі Еўрасаюза і NATO.

«Распавёў пра размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Абмеркавалі многія важныя дэталі. Самая галоўная рэч цяпер — гэта абараніць больш жыццяў, забяспечыць бяспеку для Украіны і ўзмацніць усіх нас у Еўропе. Менавіта дзеля гэтага працуем. […] Дзякуй за размову, усю падтрымку і гатоўнасць быць з Украінай».

Карэспандэнт Бі-бі-сі ў Вашынгтоне Том Бэйтман спытаў Зяленскага, ці даў яму Трамп нейкія дадатковыя гарантыі бяспекі ЗША для Украіны.

Зяленскі зноў заявіў, што такія гарантыі надзвычай важныя для Украіны, але адмовіўся паведаміць, ці атрымаў ён нейкія новыя падрабязнасці ад Трампа.

«Нам патрэбны надзейныя гарантыі бяспекі, — сказаў Зяленскі. — Наша краіна баіцца, што калі мы даможамся спынення агню, нам спатрэбяцца гарантыі бяспекі ад ЗША, каб Пуцін не вярнуўся з агрэсіяй».

Фота: Andrew Harnik / Getty Images 

Пасля размовы з прэзідэнтам ЗША Зяленскага спыталі, чаго, на яго думку, Пуцін хоча дасягнуць ад сустрэчы з Трампам у Будапешце, і ці не імкнецца расійскі прэзідэнт проста пацягнуць час.

«Не ведаю», — адказаў Зяленскі, але дадаў, што перспектыва з’яўлення ў Украіны «Тамагаўкаў» выклікае ў Расіі «страх, таму што гэта магутная зброя».

«Яны ведаюць, якая ў нас зброя, і разумеюць, што ў спалучэнні з «Тамагаўкамі»… яны разумеюць, на што мы здольныя», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Зяленскага спыталі, ці пакідае ён Вашынгтон з большым аптымізмам наконт таго, што Украіна калі-небудзь атрымае «Тамагаўкі».

«Я рэаліст», — адказаў ён.

Дональд Трамп, які ўжо пакінуў Белы дом, напісаў:

«Сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім была вельмі цікавай і сардэчнай. Але я сказаў яму — як раней настойліва раіў і прэзідэнту Пуціну, — што пара спыніць забойствы і заключыць ЗДЗЕЛКУ! Дастаткова крыві праліта на межах, праведзеных вайной і адвагай. Няхай спыняцца там, дзе стаяць. Няхай абодва абвесцяць пра перамогу — а гісторыя рассудзіць!

Больш ніякіх стрэлаў, ніякай смерці, ніякіх каласальных і непасільных выдаткаў. Гэтая вайна ніколі б не пачалася, калі б я быў прэзідэнтам. Тысячы людзей забіваюць кожны тыдзень — ХОПІЦЬ! Вяртайцеся дадому да сваіх сем'яў з мірам!»

Пост Дональда Трампа дае больш глебы для аналізу, чым папярэднія заявы, піша Бі-бі-сі: З яго мы бачым, што Трамп вярнуўся да сваёй першапачатковай пазіцыі, згодна з якой у расійска-ўкраінскім канфлікце павінна наступіць спыненне баявых дзеянняў на цяперашняй лініі судакранання.

Першапачаткова ён прасоўваў менавіта гэтую ідэю, і Украіна была згодная, але на гэта не згадзіўся Уладзімір Пуцін, які хацеў спачатку напісаць вялікае мірнае пагадненне, — а пакуль яно пішацца, баявыя дзеянні могуць працягвацца.

У нейкі момант Трамп згадзіўся з Пуціным, але цяпер пазіцыя амерыканскага прэзідэнта зноў змянілася.

Верагодна, менавіта гэтую пазіцыю ён будзе абмяркоўваць з Пуціным у Будапешце. І калі Пуцін не згадзіцца на гэты варыянт, то размовы пра «Тамагаўкі» могуць перайсці на іншы ўзровень. Зараз Трамп не хоча даваць «Тамагаўкі» ў надзеі, што Пуцін згадзіцца.

Каментуючы гэта, Уладзімір Зяленскі сказаў, што менавіта ў гэтым і заключаецца яго задача — спыніць баявыя дзеянні. Гэтае пытанне Уладзімір Зяленскі назваў самым адчувальным зараз.

«Расіяне сапраўды хацелі б акупаваць усю тэрыторыю. Але перад спыненнем агню рабіць нейкія ўзгадненні па тэрыторыях і іншых аспектах… Я думаю, важна зрабіць першы крок — спыненне агню», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі падкрэслівае, што гэтае пытанне дакладна будзе ўздымацца на перамовах з Расіяй, калі такія адбудуцца.

Каментары16

  • путин не разрешает !
    18.10.2025
    Так путин не разрешает !
  • FP
    18.10.2025
    Ničoha novaha. Pustabrech...
  • GFT
    18.10.2025
    У Польшчу няхай завязуць штук 35 😊 , у Тэрэспалі размесьцяць 🍾

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць