Нерухомасць22

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі

Аднапакаёвыя кватэры па кошце максімальна наблізіліся да двухпакаёвых, а за розніцу ў цане ў параўнанні з пачаткам года можна набыць кватэру ў рэгіёне.

Пра тэндэнцыі на рынку нерухомасці ў Мінску піша Realt.

Продажы ў бягучым годзе ў параўнанні з 2024‑м праселі: за аналагічны перыяд мінулага года было прададзена на 2 500 кватэр (+16%) больш — 15 000 здзелак супраць 12 500 у 2025 годзе.

Каля 47% здзелак за верасень — аднапакаёвыя кватэры, 32% — двухпакаёвыя.

У топе продажаў — сучасныя дамы. Больш за 40% усіх прададзеных у верасні кватэр знаходзяцца ў сучасных дамах: 16% пабудаваныя да 2011 года і 25% ва ўзросце да 5 гадоў. 

Для параўнання:

  • на тыпавыя панэлькі 1970—1999 гадоў прыпадае 32% продажаў;

  • хрушчоўкі і брэжнеўкі ў продажах — 15%.

На фоне зніжаных крэдытных ставак чакана павялічыліся продажы кватэр ва ўведзеных у эксплуатацыю новабудоўлях ад забудоўшчыка — са 147 у жніўні да 162 у верасні (12% ад усіх прададзеных кватэр).

Гэта самы высокі паказчык продажаў гатовых новабудоўляў ад забудоўшчыка з пачатку 2025 года — мінімальны быў у студзені на ўзроўні 53 кватэр.

Цэны квадратнага метра ў гатовых новабудоўлях ад забудоўшчыка складаюць:

  • для 1‑пакаёвых — $1971;

  • 2‑пакаёвых — $1997;

  • 3‑пакаёвых — $2209 (высокі кошт з-за малой выбаркі кватэр).

З пачатку года кватэры па выніках рэальных здзелак падаражэлі ў сярэднім на 16%, або +250 даляраў за квадрат. Сярэдні кошт прададзеных кватэр вырас за месяц з 91 916 да 91 992 даляраў.

Яшчэ з цікавага — разрыў у кошце паміж адна– і двухпакаёвымі кватэрамі скараціўся да мінімуму. Розніца, меншая за 10 тысяч даляраў, з'яўляецца вынікам найбольшай запатрабаванасці аднапакаёвых кватэр за апошнія паўгода.

У той жа час трохпакаёвыя кватэры па кошце ад двухпакаёвых адарваныя значна больш.

Так выглядае рост цэн за год на прыкладзе аднапакаёвых кватэр:

  • у тыповай панэльцы 90‑х гадоў аднапакаёвая кватэра стала даражэй на 8 700 даляраў;

  • у каркасніку 2000‑х гадоў на 11 600 даляраў;

  • а ў складзе свежых комплексаў 2020‑х на 14 400 даляраў.

Цікава, што цэны сталінак (да 1960 года пабудовы) часта апярэджваюць тыпавыя панэлькі і даганяюць сучасныя дамы.

Каментары2

  • Эксперт
    26.10.2025
    Скоро будет 3000$ за метр
  • Генэк
    26.10.2025
    Хатаскрайнікі могуць жыць у кардоннай каробцы з-пад кітайскай лядоўні. Навошта ім жытло?

Цяпер чытаюць

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

У Расіі прадавачка скрала латарэйных білетаў на 5,5 тысяч даляраў. Які вынік?2

У свеце ёсць адзінае ўнікальнае месца, адкуль вада можа патрапіць у тры акіяны4

На Джорджу Мелоні зрабілі эратычны дыпфэйк. Яна адказала з іроніяй5

Польскія візавыя цэнтры запусцілі мабільны дадатак для падачы заявы на візу3

У Расіі пасудамыйшчыцу, якая працавала ў кадэцкім корпусе СК, прыгаварылі да 19 гадоў калоніі за вярбоўку вучня1

Стала вядома, якія ўмовы абмяркоўваюць ЗША і Іран1

Чыноўнік патлумачыў, чаму нельга рабіць ядзерны могільнік у Астравецкім раёне12

Завочна асуджаны маладзечанец невядомым чынам вярнуўся ў Беларусь — яго асудзілі на 5,5 гадоў за супрацу з «Дапамогай»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Адстаўны міністр-карупцыянер прадае рэспектабельны катэдж каля Драздоў. Просіць $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць