Усяго патроху22

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі прызначаюцца ў «Дзень Ачка»?

Карыстальнікі «Твітэру» падлічылі, што калі скласці лічбы дат кожных выбараў прэзідэнта, атрымаецца 21.

Карыстальнікі «Твітэру» падлічылі, што калі скласці лічбы дат кожных выбараў прэзідэнта, атрымаецца 21. Еўрарадыё пацікавілася ў нумаролага, ці выпадкова такое супадзенне.

Першыя выбары былі [другі тур -- НН] 10.07.94 — 1+7+9+4=21, потым 09.09.2001 — 9+9+2+1=21, апошнія 19.03.2006 — 1+9+3+2+6=21.

Наступныя выбары, паводле словаў Лідзіі Ярмошынай, могуць прайсці 6 лютага 2011 года. А гэта таксама 21! (6+2+2+11).

Нягледзячы на тое, што ў падобных падліках могуць быць і розныя хібы, Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, наколькі важныя лічбы ў нашым жыцці.

Нумаролаг Мікалай Садоха кажа, што лічба нясе шмат інфармацыі, таму гэта не выпадкова. Лічба можа нават уплываць на мысленне. І каб паўплываць, неабходна проста падбіраць патрэбную дату.

«21 — гэта люстэрка 12, а 12 — гэта свет. Тое, што праяўляецца пасля нейкай падзеі. Таксама 21 — гэта вопытны псіхолаг, які ведае, якія нітачкі пацягнуць, каб атрымаць вынік. Нехта працуе і падбірае не выпадкова, для некага 21 дае добры вынік».

Калі ж раскруціць лічбу 21 паводле касмічнага закону Альфы і Амегі, атрымаем на другім узроўні 11, а гэта значыць паварот. А вось куды ўсё паверне, залежыць ад усталёвак!

«Куды што паверне — усё залежыць ад таго, з якіх мэтавых ўсталёвак праходзяць выбары. Ці гэта будзе больш святла ў розумах людзей, тады яны выберуць кандыдата, які больш падыходзіць. Калі нешта іншае, то прывядзе да негатыўнага».

А калі разгледзець лічбу 21 у іншым ракурсе, як «дваццаць адзін», то «дваццаць» — гэта будуць людзі, якія прыйшлі на выбары. А вось «адзін» значыць, што яны мусяць выбраць адзінага кандыдата.

«Людзі прыйшлі пабачыць адзінага, якога яны павінны абраць».

Магчыма, таму нашая апазіцыя не перамагае на выбарах, бо штогод не можа абраць адзінага кандыдата?

Тое, што даты выбараў абіраюцца не выпадкова, пацвердзіў і Мікалай Лазавік. Але, згодна з ягонымі словамі, гэта звязана з іншымі фактарамі.

«Даты прызначаюцца невыпадкова, але якраз не бяруцца пад увагу нейкія кабалістычныя лічбы, 21, 13, 666. Пры вызначэнні даты выбараў — як правіла, вось прэзідэнт раіцца, калі прызначае мясцовыя і парламенцкія выбары: каб быў зручны час па перыядзе сельгаспрац, супадзенне ўлічваецца рэлігійных і дзяржаўных святаў, перыяд меншай колькасці адпачынкаў. Але ні ў якім разе не кабалістыка».

Лічба 21 шчаслівая і для карцёжнікаў. Бо ў «Блэк Джэк», ці рускім аналагу «Ачко», дваццаць адно — гэта выйгрышная камбінацыя.

Дарэчы, калі кіравацца такой «лічбавай логікай», то прэзідэнцкія выбары могуць адбыцца ўжо сёлета. Напрыклад, 7 лістапада (7+11+2+1). Гэта акурат нядзеля.

Каментары2

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць