Грамадства3333

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»

Андрэй Саннікаў, які ў 2010 годзе быў самым папулярным з шматлікіх апазіцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі, а пасля іх год і амаль чатыры месяцы быў зняволены, напісаў артыкул для рэсурсу ганконгскіх дэмакратаў Freedom HK. Пры гэтым асноўную ўвагу прыцягвае не сам артыкул як такі, а тое, як Саннікаў яго падпісаў.

Андрэй Саннікаў

На думку аўтара артыкула, ён не хто іншы, як former president-elect of Belarus (былы абраны прэзідэнт Беларусі).

На гэты нечаканы тытул Андрэя Саннікава звярнуў увагу ў фэйсбуку журналіст Віктар Малішэўскі.

Паводле афіцыйных звестак Цэнтрвыбаркама пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошынай, на тых выбарах Андрэй Саннікаў набраў 156419 (2,43%) галасоў і заняў другое месца пасля Лукашэнкі. Ніякай веры гэтым лічбам, натуральна, няма.

У той жа час, у адрозненне ад сітуацыі 2020 года, няма і ніякіх доказаў, што Саннікаў набраў тады пераважную большасць галасоў і ў яго забралі перамогу. Тым больш што на тых выбарах не ўдалося дамовіцца пра адзінага кандыдата, а таму апазіцыйныя галасы распыліліся паміж рознымі палітыкамі.

Каментары33

  • Ё
    22.04.2026
    Ніякіх законных выбараў не праводзілася з 1994 года. Таму ніякіх электаў не было і няма. Усе выбары не законныя.
  • Ёсік
    22.04.2026
    Хай будзе так, можам казаць, што ў Беларусі не адзіны лукашэнка прэзідэнт. Толькі, нажаль, фатэль адзін, і ён пад яго с.акай, і за яго трымаецца сінімі пальцамі так, што тым супер трактарам не адарвеш.
  • Доктар
    22.04.2026
    Вясна - напякло ў галаву чалавеку. Што вы ўжо так адразу.

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект17

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі9

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект17

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць