Грамадства44

«Рэжым Беларусі не першы раз прыдумляе гісторыі». У Літве пракаментавалі гісторыю з дронам у Гродне

Беларусь абвінавачвае Літву ў парушэнні паветранай прасторы праз дрон, які 30 лістапада ўпаў ў Гродне, а перад тым нібыта раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У Літве гэта называюць прыдуманай гісторыяй, піша LRT.

МЗС Беларусі назвала гэты выпадак «наўмыснай правакацыяй» і выклікала часовага паверанага ў справах Літвы Эрыкаса Вілканецаса. Мінск патрабуе ад Літвы падаць падрабязную інфармацыю, правесці расследаванне і прыняць меры, каб падобнае не паўтарылася. 

У Літве ж прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Дарыюс Бута не каментаваў, ці сапраўды было парушэнне паветранай прасторы, але адзначыў, што

«рэжым Беларусі не першы раз прыдумляе гісторыі і абвінавачвае заходнія краіны і Літву».

Паводле яго, сапраўдная праблема — гэта пагроза для авіяцыі і грамадства з боку кантрабандных паветраных шараў, якія ляцяць з тэрыторыі Беларусі.

У той жа час прадстаўніца МЗС Літвы Крысціна Белікава заявіла, што пра выклік літоўскага дыпламата яны даведаліся толькі са СМІ. Па яе словах, дыпламат атрымаў афіцыйнае запрашэнне толькі праз гадзіну пасля таго, як з’явіліся паведамленні ў публічнай прасторы.

Літва расцэньвае дзеянні беларускага рэжыму як спробу схаваць сваю шкодніцкую дзейнасць і заклікае Мінск спыніць гібрыдныя атакі супраць краін ЕС, належным чынам кантраляваць сваю тэрыторыю і паветраную прастору, а таксама вярнуць незаконна захопленую маёмасць літоўскім грамадзянам і кампаніям.

Каментары4

  • Filipp
    01.12.2025
    Так, звычайная паказуха для ўнутранай аудыторыі.
  • У Літве пракаментавалі!
    01.12.2025
    Дыктатар наваліў ім на галаву, а яны пракаментавалі: "Рэжым Лукашэнкі не першы раз валіць нам на галаву і гэта стаецца ўсё цяжэй трываць. Але мы моцная краіна і не паддадзімся на правакацыі пракрамлёўскага сяруна".
  • Пан Усялян
    02.12.2025
    У Літве пракаментавалі!,😆😆😆 жэстачайшэ плюсую 🤣🤣🤣

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы25

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі3

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

Адпраўлены ў адстаўку намеснік міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк — былы начальнік ДАІ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы25

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць