Эканоміка22

Якая краіна найбольш залежыць ад прыродных рэсурсаў?

Прыродныя рэсурсы застаюцца магутным рухавіком эканомікі для многіх дзяржаў свету. Ад нафты і газу да карысных выкапняў і лясоў — гэтыя актывы могуць прыносіць каласальныя прыбыткі. Аднак разам з вялікімі грашыма прыходзіць і вялікая ўразлівасць.

Крыніца: visualcapitalist.com

Аналіз даных групы Сусветнага банка дазваляе ўбачыць, якія эканомікі найбольш залежаць ад здабычы і продажу сыравіны. У якасці асноўнага паказчыка выкарыстоўвалася «рэнта ад прыродных рэсурсаў» як доля ВУП — гэта чысты эканамічны лішак ад продажу рэсурсаў пасля адлічэння выдаткаў на іх здабычу.

Сусветны лідар па залежнасці

На самым краі спектра рэсурснай залежнасці знаходзіцца невялікая група краін, эканоміка якіх амаль цалкам трымаецца на сыравіне.

Безумоўным лідарам гэтага спіса з'яўляецца Лівія. Даходы ад прыродных рэсурсаў складаюць 61% ад яе ВУП. Гэта адлюстроўвае крытычную залежнасць краіны ад экспарту нафты. У такіх умовах любыя ваганні сусветных цэн на энерганосьбіты наўпрост б'юць па дзяржаўным бюджэце, занятасці насельніцтва і валютных паступленнях.

Крыніца: theglobaleconomy.com

Сярод іншых краін з экстрэмальнай залежнасцю вылучаюцца Ірак, Дэмакратычная Рэспубліка Конга і Рэспубліка Конга. У кожнай з гэтых дзяржаў больш за траціна ўсёй эканамічнай вытворчасці фарміруецца за кошт прыродных рэсурсаў.

Геаграфія рэсурснай залежнасці

Геаграфічна асноўная маса найбольш залежных краін сканцэнтраваная ў двух рэгіёнах: на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы.

Блізкаўсходні рэгіён прадстаўлены пераважна багатымі нафтай і газам дзяржавамі, сярод якіх фігуруюць Іран, Аман, Катар, Кувейт і Саудаўская Аравія.

У Афрыцы на поўдзень ад Сахары сітуацыя больш разнастайная: тут сустракаюцца як буйныя экспарцёры нафты (Экватарыяльная Гвінея, Чад, Ангола), так і краіны, эканоміка якіх трымаецца на здабычы цвёрдых карысных выкапняў, напрыклад, Замбія. Падобную моцную залежнасць ад экспарту мінеральнай сыравіны ў Азіі дэманструе Манголія.

Поўнай супрацьлегласцю сыравінным гігантам з'яўляюцца развітыя краіны. У такіх дзяржавах, як ЗША, Германія, Японія, Францыя і Вялікабрытанія, доля рэнты ад прыродных рэсурсаў у ВУП знаходзіцца на ўзроўні каля 1% або нават ніжэй.

Значна горш выглядаюць Аўстралія і Нарвегія, якія валодаюць велізарнымі запасамі сыравіны. Першая займае 34 радок сусветнага рэйтынгу (13,36%), другая — 43 месца (10,05%).

А якая сітуацыя ў Беларусі?

Беларусь у гэтым рэйтынгу знаходзіцца значна бліжэй да еўрапейскіх краін, чым да краін «дальняй дугі». Згодна з данымі Сусветнага банка за 2021 год, рэнта ад прыродных рэсурсаў у Беларусі склала прыкладна 1,86% ад ВУП (94 месца).

Сярод нашых суседзяў самы высокі паказчык у Расіі — 18,51% ад ВУП (23 месца). Рэнта ад прыродных рэсурсаў ва Украіне ў 2021 годзе складала 7,51% ад ВУП (53 месца).

Найлепш сітуацыя выглядала ў Літве — 0,29% і 137 месца ў рэйтынгу. Польшча і Латвія былі амаль на адным узроўні — адпаведна 1,03% (112 месца) і 1,17% (109).

Крыніца: theglobaleconomy.com

У сусветным рэйтынгу суседзямі Беларусі па ўзроўні залежнасці ад нетраў (каля 1,8-1,9%) з'яўляюцца Тайланд (1,82%), Сан-Тамэ і Прынсіпі (1,88%), Уругвай (1,93%) і Гватэмала (1,93%).

Каментары2

  • Лечыць Ресурсны Праклён
    03.01.2026
    Пачытайце пра Рэсурсны Праклён, ды і заадно пра адну яго акалічнасць - пра Галандскую Хваробу і як яе хутка тыя мудрыя галандцы пераадолелі. Калі гэта пачаць лячыць, зразумела, што маецца наўвазе - максімальна бусціраваць энэргаэфектыўнасць нармальных краінаў, то і настане у нас сапраўдны мір. Бо ім прыйдзецца клапоціцца за нармальную эканоміку, а не пра ўладу на трубе. А нармальная эканоміка патрабуе ўзаемнага даверу паміж удзельнікамі, сапраўднай работы справядлівага заканадаўства, міру. Няма трубы - няма стратэгічнай хваробы народа гэтай краіны.
  • согласен на "ресурсное проклятие"
    03.01.2026
    дайте мне в собственность нефтяную скважину (можно еще золотой прииск или алмазную шахту), пусть колебания мировых цен на энергоносители напрямую бьют по моим валютным поступлениям ;)

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць