Свет22

Трамп расказаў пра новую гукавую зброю, дзякуючы якой захапілі Мадура

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падчас аперацыі па затрыманні прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадура 3 студзеня амерыканскія вайскоўцы выкарысталі сакрэтную распрацоўку — гукавое «цуда-ўзбраенне», якога, па яго словах, «ніхто больш не мае». Трамп адзначыў, што «лепш пра гэта не казаць», аднак падкрэсліў, што гэта была «ўзрушаючая атака».

Дональд Трамп. Фота: Joe Raedle / Getty Images

Раней прэс-сакратарка Белага дома Кэралайн Левіт перапосціла ў X інтэрв’ю з чалавекам, які прадстаўляўся ахоўнікам Мадура. Ён расказаў, што падчас ягонага затрымання амерыканскія спецназаўцы прымянілі невядомае ўзбраенне, якое выклікала «моцную гукавую хвалю».

Па словах сведкі, ён адчуў, што «галава ўнутры выбухае», ва ўсіх удзельнікаў пачаўся крывацёк з носа, некаторыя нават ванітавалі крывёй, і яны не маглі рухацца. Сведка падкрэсліў, што ніколі нічога падобнага раней не бачыў.

Ананімны венесуэльскі вайсковец таксама адзначаў у New York Post, што амерыканцы выкарысталі супраць сілавікоў незнаёмае ўзбраенне, з якім яны да гэтага не сутыкаліся.

У адказ прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што адказныя службы Расіі збіраюць і аналізуюць інфармацыю пра падобныя ўзбраенні і дадуць тлумачэнні адносна заяў Трампа. Ён адзначыў:

«У нас, вы ведаеце, ёсць адпаведныя службы, у задачах якіх ёсць збор інфармацыі на гэты конт і аналіз гэтай інфармацыі. Яны выконваюць сваю працу. У гэтым выпадку, напэўна, трэба будзе пачуць нам тлумачэнне адносна таго, што мае на ўвазе прэзідэнт ЗША».

Каментары2

  • Барадзед
    21.01.2026
    Чудо-оружие - это жирная приманка.
  • ●
    21.01.2026
    Здаецца ён першая ахвяра выпрабавання гэтай зброі . Зусім здурнеу .

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа88

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць11

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць