Свет2626

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, заявіў, што Еўропа, на яго думку, развіваецца ў няправільным кірунку.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo/Markus Schreiber

Падводзячы вынікі стану амерыканскай эканомікі за апошні год, Трамп звярнуўся да еўрапейскіх лідараў, адзначыўшы, што яны маглі б узяць прыклад з ЗША. Пры гэтым ён падкрэсліў, што некаторыя рэгіёны Еўропы сталі для яго непазнавальнымі, і ў негатыўным сэнсе.

Паводле слоў амерыканскага прэзідэнта, ён любіць Еўропу і жадае ёй росквіту, аднак лічыць, што сённяшні курс шкодзіць яе развіццю. Асаблівую крытыку Трамп выказаў на адрас сучаснай заходняй эканамічнай мадэлі, якая, як ён сцвярджае, грунтуецца на пастаянным росце дзяржаўных выдаткаў, масавай і некантраляванай міграцыі, а таксама на залежнасці ад імпарту.

Ён таксама раскрытыкаваў тэндэнцыю вынасу цяжкай прамысловасці ў іншыя краіны і замену таннай энергетыкі так званым «зялёным курсам», адзначыўшы, што такая палітыка наносіць шкоду еўрапейскай эканоміцы.

Трамп прыбыў у Давос з затрымкай: ягоны самалёт быў вымушаны вярнуцца на базу Сэнт-Эндрус пад Вашынгтонам з-за праблем з электраабсталяваннем пасля ўзлёту. У тым ліку ў сувязі з гэтым не адбылася запланаваная сустрэча з федэральным канцлерам Германіі Фрыдрыхам Мерцам, які разлічваў абмеркаваць з Трампам напружанасць у адносінах, выкліканую амерыканскімі прэтэнзіямі на Грэнландыю.

Каментары26

  • Украінскі аглядальнік
    21.01.2026
    Невук і амаральная істота ў адной асобе пачала павучаць іншых, як ім жыць. Фініта ля камедыя пад сьмех у залі.
  • понятно
    21.01.2026
    Исходя из задушевных, многочасовых разговоров трампа с другом владимиром, можно предположить, что Европа должна двигаться в мторону модели России, как минимум Венгрии......
  • бабруйчанін
    21.01.2026
    Вяртанне самалёта Трампа з-за праблем электраабсталявання гэта ні выпадак гэта " сістэмны крызіс" саміх ЗАШ ..
    Астатняе з яго слоў ....німа сэнса абмяркоўваць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Самая танная кватэра — 222 тысячы рублёў. МАПІД прапанаваў кватэры ў «Сонечным» для ўсіх ахвотных5

46‑гадовага мінскага псіхолага і бізнэс-трэнера пасадзілі па палітычнай справе2

Прэзідэнт Манголіі, які тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, падаў у адстаўку, абвінавачаны ў карупцыі1

У Германіі малады беларус ушчэнт раскалаціў фуру аб аўтадом пенсіянераў. Кіроўцаў ратавалі з дапамогай верталётаў

Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ дагэтуль не паведамілі пра руйнаванне Крымскага моста7

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?14

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць