Музыка1818

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні

Лера Яскевіч расказала фанатам, што пасля 16 лютага яе песні перастануць быць даступнымі на ўсіх музычных пляцоўках — яна выдаліць іх самастойна. Прычынай таму стаў канфлікт спявачкі з яе экс-менеджаркай і ў мінулым найлепшай сяброўкай Ганнай Навіцкай.

Лера Яскевіч і Ганна Навіцкая на працягу 10 гадоў былі лепшымі сяброўкамі. Фота: УКантакце

«Калі я толькі пачынала выпускаць трэкі, Аня сказала што іх патрэбна зарэгістраваць у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці. І каб усё заробленае паміж намі дзялілася 50 на 50 (так было з грашыма за выступы, рэкламу ў блозе, карпаратывы і г. д.). Яна [Ганна] была аформленая як аўтар ва ўсіх песнях, нават там, дзе па факце аўтарам не з'яўлялася. Тады я лічыла гэта справядлівым і не ведала, што ў будучыні гэта будзе выкарыстоўвацца супраць мяне, што гэта сапраўды нясе такую юрыдычную важнасць (так, я сама вінаватая, я ведаю)», — пракаментавала спявачка.

Лера Яскевіч пазнаёмілася з Ганнай Навіцкай, калі ёй было 17 гадоў. Навіцкая дапамагла Яскевіч паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, звазіла на ўкраінскі Х-Фактар, менеджарыла яе і была найлепшай сяброўкай — дзяўчаты нават здымалі разам кватэру. Сяброўства і супрацоўніцтва хапіла на 10 гадоў, пасля яно дало расколіну — Навіцкая займаецца ў Беларусі новым праектам — гуртом «Барысаўскі тракт», а Яскевіч жыве ў вымушанай эміграцыі ў Польшчы, разбіраючыся з наступствамі ранейшай даверлівасці.

«Многія свае рашэнні я прымала з улікам нашага сяброўства, таму што я была чалавекам, якому быў патрэбны сябра. Нашы адносіны не былі аформленыя дакументальна, таму многія працоўныя рэчы рабіліся па сяброўстве, што і паўплывала на тое, што мы маем цяпер».

Спявачка таксама расказала, што ўсімі спосабамі намагалася зрабіць так, каб захаваць свае трэкі на музычных пляцоўках. Таксама яна спрабавала адшукаць кампраміс з Навіцкай, які б задаволіў абодва бакі, але нічога з гэтага не выйшла.

«Таму я прыняла рашэнне выдаліць усе свае трэкі, каб вызваліцца ад залежнасці ад гэтага чалавека. Проста сцерці гэта ўсё і пачаць наноў. Мне не трэба чужых грошай, чужых песень. Мне патрэбная мая свабода і незалежнасць. Спадзяюся, вы зможаце прыняць маё рашэнне», — падсумавала яна.

Сама Ганна Навіцкая на гэты момант канфлікт не каментуе, у тым ліку не адказвае на пытанні журналістаў.

У будучыні Яскевіч зможа аднавіць выключна песні з апошняга альбома «Тады. Цяпер. Пасля», выпушчаныя ў 2024 годзе, і ўсё, што выходзіла пазней.

Каментары18

  • Милые брааанятся...
    23.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Чалавек
    23.01.2026
    Гэта самая мілая абёртка ўласнага глупства) Уці-пуці! А інтэлектуальная ўласнасць застаецца інтэлектуальнай уласнасцю
  • Хто
    23.01.2026
    Я нават не ведаю, хто такая гэтая Лера

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі6

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас28

Падчас выбуху на абаронным хімзаводзе ў Падмаскоўі загінулі як мінімум сем чалавек1

У Варонежскай вобласці ўпаў расійскі вайсковы верталёт, экіпаж загінуў3

Калеснікава: Стратэгія, якая была на працягу шасці гадоў, відавочна не працуе65

Ілан Маск вяртаецца ў адміністрацыю Трампа, ужо ў новай ролі2

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі6

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць