Свет11

Ізраільская армія нанесла авіяўдары па сектары Газа

Вайскоўцы Ізраіля заявілі, што ў выніку аперацыі былі забітыя камандзіры ўзброеных фармаванняў ХАМАС і «Ісламскага джыхаду». Улады сектара Газа, у сваю чаргу, паведамілі пра больш як 20 загінулых, сярод якіх трое дзяцей, паведамляе Euronews.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Abdel Kareem Hana

Паводле ізраільскага боку, адзін з удараў прывёў да ліквідацыі камандзіра ўзброенага падраздзялення ХАМАС, якога лічаць адказным за гібель закладніцы Ноа Марцыяна. Яе выкралі з вайсковай базы Нахаль-Оз падчас нападу 7 кастрычніка 2023 года, а пазней забілі ў палесцінскай бальніцы аш-Шыфа. Таксама Армія абароны Ізраіля заявіла пра знішчэнне яшчэ двух камандзіраў — аднаго з ХАМАС і аднаго з «Ісламскага джыхаду» — падчас удараў у розных раёнах анклава.

Палесцінскі бок сцвярджае, што авіяўдары былі нібыта нанесеныя па намётавых лагерах, дзе знаходзіліся мірныя жыхары. На фоне баявых дзеянняў была часова спыненая эвакуацыя пацыентаў праз памежны пераход «Рафах» у Егіпет, які нядаўна аднавіў працу ў межах дамоўленасцяў аб спыненні агню пры пасярэдніцтве ЗША.

ХАМАС абвінаваціў Ізраіль у парушэнні дасягнутых пагадненняў. Ізраільскі ж бок заяўляе, што пасля вяртання ўсіх закладнікаў — як жывых, так і загінулых — галоўнай мэтай стала поўнае раззбраенне ХАМАС. Вайскоўцы Ізраіля таксама паведамляюць пра пастаянныя абстрэлы з боку баевікоў у раёне так званай «жоўтай лініі» і сцвярджаюць, што ўзброеныя групы выкарыстоўваюць машыны хуткай дапамогі для перавозкі людзей і зброі, а таксама хаваюцца сярод мірнага насельніцтва ў лагерах перамешчаных асоб.

Каментары1

  • Шмук
    05.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць