Грамадства22

З серады даведка з ваенкамата абавязковая для выдачы пашпарта хлопцам ва ўзросце 18—27 гадоў

З 11 лютага ўступае ў сілу ўказ Лукашэнкі, якім прадугледжана новая адміністрацыйная працэдура — «Выдача даведкі аб стаўленні да воінскага абавязку».

Мэта працэдуры — забяспечыць выкананне грамадзянамі воінскага абавязку і дасягнуць паўнаты і дакладнасці даных воінскага ўліку, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Даведка аб воінскім абавязку будзе неабходная для атрымання або замены пашпарта, пасведчання кіроўцы і дазволу на набыццё і захоўванне грамадзянскай зброі.

Ваенныя камісарыяты і іх адасобленыя падраздзяленні будуць выдаваць даведку ўсім грамадзянам мужчынскага полу ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў [прызыўны ўзрост у Беларусі — НН] бясплатна не пазней за адзін рабочы дзень.

Даведка будзе выдавацца ўсім, хто асабіста звернецца ў ваенны камісарыят або яго адасобленае падраздзяленне па месцы жыхарства, незалежна ад таго, ці з’яўляюцца яны суб’ектамі воінскага абавязку.

Каментары2

  • Вундерваффе
    10.02.2026
    скоро будут ставить печати в паспорт с разрешением на выезд из страны, разумеется для борьбы с тунеядцами. Всё для вас любимая публика, а любимую не отдают, а просто по законам гор, тихо придушивают.
  • Indrid Cold
    10.02.2026
    Трэба яшчэ даведку з РПЦ і расейскага консульства зрабіць, а то мала даведак, трэба больш

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць