Свет77

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе

Па даных заходніх спецслужбаў, вярбоўшчыкі і прапагандысты, якія раней працавалі на расійскую групу «Вагнер», сталі асноўным каналам для арганізаваных Крамлём дыверсій у Еўропе.

Ілюстрацыйнае фота: Vlad Karkov / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Як піша The Financial Times, пасля няўдалага мяцяжу супраць ваеннага кіраўніцтва Расіі ў чэрвені 2023 года і гібелі заснавальніка групоўкі Яўгена Прыгожына статус «Вагнера» застаецца нявызначаным. Аднак цяпер тыя, хто раней спецыялізаваўся на вярбоўцы маладых людзей з расійскай глыбінкі для вайны ва Украіне, атрымалі новую задачу — вербаваць эканамічна ўразлівых еўрапейцаў для ўчынення гвалтоўных акцый на тэрыторыі краін НАТА.

Паводле аднаго з прадстаўнікоў заходніх спецслужбаў, Галоўнае ўпраўленне Генеральнага штаба Расіі (ГРУ) «выкарыстоўвае даступныя ёй таленты», маючы на ​​ўвазе сетку «Вагнера». ГРУ разам з ФСБ актыўна шукаюць у Еўропе так званых «аднаразовых» агентаў, каб сеяць хаос.

За апошнія два гады Крэмль значна пашырыў кампанію дэстабілізацыі і сабатажу, маючы на мэце падарваць рашучасць заходніх краін у падтрымцы Украіны і справакаваць сацыяльныя хваляванні. Сутыкнуўшыся з маштабнай высылкай дыпламатаў і скарачэннем колькасці кадравых шпіёнаў, Масква вымушана ўсё часцей звяртацца да паслуг пасярэднікаў. Для ГРУ сетка «Вагнера» сталася грубым, але дзейсным інструментам для гэтых мэтаў.

Задачы, якія ставяцца перад агентамі, вар'іруюцца ад падпалаў аўтамабіляў палітыкаў і складоў з дапамогай для Украіны да імітацыі дзейнасці нацысцкіх прапагандысцкіх груп. Звычайна выканаўцаў вербуюць за грошы; часцей за ўсё гэта маргіналізаваныя асобы без пэўных жыццёвых мэтаў і арыенціраў.

Па словах аднаго з еўрапейскіх чыноўнікаў, вярбоўшчыкі «Вагнера» ўмеюць размаўляць з такімі людзьмі на адной мове. Расійскія спецслужбы звычайна імкнуцца стварыць некалькі прамежкавых слаёў паміж сабой і выканаўцамі, каб захаваць магчымасць праўдападобнага адмаўлення свайго дачынення, і «вагнераўцы» маюць даўні досвед такой працы з ГРУ.

У той жа час ФСБ, як правіла, звяртаецца да злачынных сетак і дыяспар, з якімі наладзіла сувязі ў бліжнім замежжы. Аднак гэтыя каналы аказаліся менш эфектыўнымі для масавай вярбоўкі выканаўцаў.

Значную ролю ў гэтым працэсе адыгрывае актыўнасць у інтэрнэце. «Вагнер» і яго прыхільнікі паспяхова адаптавалі сваю працу ў сацыяльных сетках і Telegram-каналах для міжнароднай аўдыторыі, дзейнічаючы надзіва прафесійна і спрытна. Тут адчуваецца ўплыў «фабрыкі троляў» — Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў, створанага Прыгожыным, якое гадамі займалася дэзінфармацыяй на Захадзе.

Еўрапейскія спецслужбы ад пачатку сачылі за роляй сеткі «Вагнера» ў кампаніі сабатажу. Прыкладам такой дзейнасці стаў выпадак у Вялікабрытаніі ў канцы 2023 года, дзе праз сацсеткі быў завербаваны 21‑гадовы дробны злачынца Дылан Эрл. Ён, уцягнуўшы ў справу яшчэ чацвярых маладых людзей, арганізаваў падпал склада ў Лондане, за што пазней быў асуджаны да 23 гадоў зняволення. Як адзначыла суддзя, ананімныя куратары праз інтэрнэт знайшлі маладых людзей, гатовых прайсці радыкалізацыю і здрадзіць сваёй краіне дзеля лёгкіх грошай.

Пасля гэтага інцыдэнту еўрапейскія службы бяспекі пачалі выяўляць значна больш шырокую сетку падобных «аднаразовых» выканаўцаў па ўсёй Еўропе. Аднак у гэтай стратэгіі ёсць і слабы бок: выйграючы ў маштабах і таннасці за кошт выкарыстання дылетантаў, Масква губляе ў кампетэнтнасці і сакрэтнасці. На гэты момант колькасць прадухіленых нападаў перавышае колькасць тых, што ўдалося ажыццявіць.

Каментары7

  • Žvir
    16.02.2026
    Jakim budzie adkaz ? Pra heta ni słova.
  • ?
    16.02.2026
    Ага, мне не дают визу, просто потому что я из РБ, не могу к родным выехать в гости, а вагнеровцы во всю по ЕС катают....
  • !
    16.02.2026
    ?, смотрят на контекст. Беларусь вовлечена в поддержку агрессии РФ - это факт. Если раздавать визы часто, то риски для ЕС объективно вырастают.

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

«Украіна іншая і свайго не аддасць». Зяленскі павіншаваў краіну з Днём незалежнасці5

Арцыбіскуп Кандрусевіч вярнуўся да службы пасля месяца лекавання2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць