Усяго патроху22

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі

Усе прысутныя былі ўпэўненыя: на кручок трапіўся гіганцкі шчупак вагой пад 20 кілаграмаў.

Незвычайны выпадак адбыўся 27 лютага падчас закрыцця сезона зімовай рыбалкі на шчупака. Рыбаловы, якія спадзяваліся на багаты ўлоў, сутыкнуліся з сапраўдным лясным драпежнікам — жывой выдрай, якая паквапілася на прынаду, піша FishingBY.

Усё пачалося на досвітку, калі каманда рыбакоў расставіла жэрліцы на лёдзе Чыгірынскага вадасховішча. Увесь дзень прайшоў абсалютна ціха, і толькі пад вечар спрацаваў адзіны сцяжок.

Катушка пачала імкліва круціцца, і ўсе прысутныя былі ўпэўненыя: на кручку — гіганцкі шчупак вагой пад 20 кілаграмаў. Да палонкі збегліся суседзі па лёдзе, каб паглядзець на рэдкую здабычу.

Аднак замест рыбы з вады паказалася галава звера. Выявілася, што жыўца схапіла трохкілаграмовая выдра.

Рыбакі не хавалі свайго здзіўлення, бо такі клёў бывае раз на жыццё. Нягледзячы на небяспеку (выдра — зубасты і спрытны драпежнік), рыбакі змаглі акуратна вызваліць жывёлу ад кручка.

Гісторыя скончылася хэпі-эндам: пасля кароткай відэаздымкі на памяць выдру адпусцілі на волю. Хоць трафейнага шчупака ў той дзень так і не злавілі, рыбакі прызналіся, што эмоцыі ад сустрэчы са зверам зрабілі гэтае закрыццё сезона незабыўным.

Каментары2

  • Žvir
    02.03.2026
    Vydra skalečyłasia, pabiehła bokam, zadnija łapy kiepskija.
  • Вольга
    02.03.2026
    Žvir , так… гэтыя апівохі калечаць жывёл. Навошта вам гэтая рыба?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля самых дарагіх лекаў у свеце ў некалькіх дзяцей выявілі выпадкі раку1

Замест мэблевай фабрыкі ў Шклове зробяць завод металаканструкцый

Стала вядома, колькі грошай сям'я хворага Бруса Уіліса траціць на яго догляд4

Якім Ціханоўскі бачыць «Аб'яднаны Офіс»? Засядаюць 14 чалавек, а Ціханоўскую праз год чакаюць выбары81

«Трошкі і фатаграфіі няўдалыя». У Быхаўскім райвыканкаме расказалі, чаму ў скульптуры да Года жанчыны такі дзіўны твар6

Ва Уруччы ў Мінску збіты машынай пешаход пераляцеў цераз яе, але застаўся жывы ВІДЭА3

Пад Мінскам школьнік знайшоў у лужыне на дарозе карал, якому можа быць 400 мільёнаў гадоў4

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся12

«Усё залежыць ад машын». Трамп усё ж засумняваўся ў сумленнасці выбараў у Кангрэс7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў5

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць