Грамадства2828

Беларусь ініцыявала хартыю шматпалярнасці з Расіяй, Іранам, КНДР і М'янмай

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сакрэта паведаміў, што Мінск разам з Іранам, КНДР, М’янмай і Расіяй дамовіліся стварыць групу краін для падрыхтоўкі і падпісання так званай Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў XXI стагоддзі.

Ігар Сакрэта. Фота: БелТА

Паводле слоў чыноўніка:

«Мы не імкнёмся прымяняць да ўсіх адзіны палітычны ці цывілізацыйны эталон. Наш асноўны прынцып — інклюзіўнасць. Калі дзяржава лічыць сябе еўразійскай і жадае ўдзельнічаць у працэсах умацавання калектыўнай бяспекі і росквіту нашага вялікага кантынента, то яе ўдзел у перамовах аб хартыі ўсяляк вітаецца».

Беларусь, як ініцыятар ідэі, заявіла пра гатоўнасць узначаліць перамоўны працэс. Разам з тым прадстаўнік МЗС прызнаў, што на гэты момант большасць краін Еўрапейскага саюза і НАТА чамусьці не выказалі цікавасці да ўдзелу ў гэтай ініцыятыве, хоць Еўропа геаграфічна і з’яўляецца часткай еўразійскай прасторы.

Ігар Сакрэта падкрэсліў, што для еўрапейскіх дзяржаў дзверы застаюцца адчыненымі і ў выпадку змены іх пазіцыі яны змогуць далучыцца да распрацоўкі дакумента.

Пры гэтым якія ўвогуле краіны праявілі цікавасць да гэтай хартыі, ён не ўдакладніў. Але ў той жа час перакананы, што «да верасня яе склад значна пашырыцца».

Каментары28

  • Курашчуп, гарант
    02.03.2026
    Есьць шчэ лохі што вераць у рускую шматпалярнасьць?
  • Ёсік
    02.03.2026
    Вырашыў дырэктар саўгаса па цягацца з Трампам з ягонай радай міру? Якое дачыненьне да азіі мае Беларусь? Як вы ўжо закалупалі, лукашэнкаўскія дупалізы, ягоныя хворыя ідэі выносіць на сьвет. Інклюзіўнасьць? У чым? Пачытайце, што такое інклюзіўнасьць. Ваш гаспадар дараваць не можа ўсёй краіне 2020 год, помсьлівы, гатовы да свайго скону не спыняць затрыманьні беларусаў, турмы й калоніі ператвораны ў пекла.
  • а мы лічым сябе эўраазіятамі ?
    02.03.2026
    Трепещи Америка,

    "еўразійскай " а мы лічым сябе эўраазіятамі ? гэта нешта новае , колькі літвінаў-беларусаў бачыць сябе эўраазіятамі , акрамя 2й афіцыйнай мовы , da не кананічнай "рпц"-KGB ў нас 0 азіі.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову67

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць