Грамадства44

26‑гадовую інтэрнэт-маркетолага асудзілі за палітыку

Аляксандра Яніцкая шмат гадоў працавала ў сферы інтэрнэт-маркетынгу і вывучала дзелавую англійскую мову ў БНТУ. Нядаўна яе асудзілі ў Мінску за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Аляксандра Яніцкая. Фота: Укантакце

Аляксандры Яніцкай з Мінска 26 гадоў. Яна скончыла мінскую школу №25, пасля паступіла на факультэт маркетынгу, менеджмэнту і прадпрымальніцтва Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (выпусцілася адтуль у 2020-м). Студэнткай, у 2019‑м, дзяўчына атрымала дыплом другой ступені на ўніверсітэцкім конкурсе імправізацыі па дзелавой англійскай мове.

З мая 2020 года Аляксандра ўладкавалася працаваць інтэрнэт-маркетолагам у адну з мінскіх прыватных кампаній. У вольны час дзяўчына захаплялася вязаннем кручком і гадавала котку.

Аляксандру Яніцкую асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

Дакладны тэрмін зняволення і іншыя дэталі крымінальнай справы пакуль невядомыя. Пераслед, найхутчэй, звязаны са справай Гаюна.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Чытач
    22.03.2026
    Трымайся, прыгожая, разумная і парадачная дзяўчынка!
    Ты надзея Беларусі.
    Рэжым не вечны!
    Ты яшчэ запусціш святочны салют на магіле Лукашэнкі і перажывеш усіх суддзяў і мянтоў, якія да цябе прычапіліся.
  • Infinity
    22.03.2026
    такіх у нас 59%
  • Новые заложники
    22.03.2026
    для выкупа сами себя не наберут

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць