Нерухомасць55

Ці ўпадуць сёлета цэны на жыллё?

За мінулы год кватэры ў дамах, пабудаваных пасля 2010 года, падаражэлі на 26%.

Фота: AP Photo / Pavel Bednyakov

За 2025 год было заключана 15,1 тысячы здзелак — гэта саступае рэкордным вынікам 2023—2024 гадоў. Пік пакупніцкай актыўнасці прыпаў на кастрычнік, калі зарэгістравалі 1 471 здзелку куплі-продажу, паведамляе БелТА.

«Сярэдні кошт квадратнага метра на другасным рынку павялічыўся на 23%. Пры гэтым найбольш актыўна даражэў сучасны жылы фонд (дамы, узведзеныя пасля 2010 года), дадаўшы ў цане 26%»,

— адзначыла Вераніка Салаўёва, начальнік упраўлення ацэнкі Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзяржкаммаёмасці.

Што будзе ў гэтым годзе, залежыць ад двух ключавых фактараў: дынамікі валютных курсаў і ўмоў крэдытавання. Вераніка Салаўёва прагназуе, што ў першым паўгоддзі нас чакае фаза асцярожнага ахаладжэння.

«Тэмпы продажаў як у першасным, так і ў другасным сектары пачнуць запавольвацца, што непазбежна прывядзе да стабілізацыі цэн. На другасным рынку гэты працэс падтрымаюць прадаўцы, гатовыя на саступкі дзеля аператыўнай здзелкі. Забудоўшчыкі ж, у сваю чаргу, будуць часцей звяртацца да акцыйных прапаноў і стрымліваць кошт квадратнага метра ў новых праектах».

Аднак разлічваць на абвал цэн не варта — значнага падзення не прадбачыцца. Прычым на новабудоўлі высокая цана пратрымаецца даўжэй, чым на другаснае жыллё — праз дэфіцыт кватэр з аптымальным спалучэннем цаны, плошчы, лакацыі і ўмоў праграм крэдытавання.

Каментары5

  • Ну
    15.03.2026
    Эксперт, скуль? Думаеце, маскоўскія балоты атрымаюць зараз звыш даходы ад нафты і гэтыя грошы пацякуць у сінявокую? Вельмі сумняваюся. Не можа попыт на нерухомасць заставацца тым да ці расці, калі гэта не забяспечана трывалым ростам эканомікі. А ён немагчымы на адзінай аснове ў выглядзе ваенных выдаткаў Масковіі. Рана ці позна (цалкам магчыма, што ужо сёлета) пачнецца адкат.
  • Mars
    15.03.2026
    спадарства , вайна у́сё сьпіша , вы дарагаталіся .
  • Эканаміст
    16.03.2026
    Эксперт, зноў свае вільготныя мары транслюеце? :-D
    Днямі Саўбелія апублікавала звесткі Дзяржкаммаёмасці па колькасць ўгодаў з кватэрамі ў Мінску. У студзені іх было 720 у лютым 907. Лютаўскі паказчык гэтага года на чвэрць ніжэйшы за паказчык лютага ў 2025 г. і ў паўтара раза меншы за лічбы аналагічнага перыяду 2024 г.
    Істотнае запавольванне рынку відавочна сігналізуе, што беларусы не гатовыя актыўна набываць жытло па цяперашніх цэнах. Увогуле у рээлтарскім асяродку існуе кансэнсуснае меркаванне пра тое, што ўтрыманне колькасці здзелак цягам некалькіх месяцаў ніжэй за 1000 сігналізуе пра разварот рынку і маючае адбыцца зніжэнне цэн.
    Рынак будуць абвальваць не толькі уласнікі другаснага жытла, якія ў перамовах скідвацьмуць кошты, не жадаючы месяцамі чакаць пакупніка на сваю кватэру, але й забудоўшчыкі пад маркай розных "акцый", бо бізнесу выгадней прадаць за месяц дзве кватэры па цане 1500$/ квадрат, чым за той жа месяц адну кватэру па 2000$/ квадрат (для бізнесу крайне важная хуткасць абароту капіталу).
    Па сакрэце вам скажу, што ўжо зараз у "Зяленай гавані" А 100 можна знайсці новыя кватэры па 1400$/ квадрат.
    Так што абдзірайце сваіх квартырантаў да ніткі, пакуль ёсць такая магчымасць, але не трэба вярэзіць тут лухту пра 3000-4000$/ квадрат.

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць