Вайна2424

У Расіі чакаюць мабілізацыю 1,2 мільёна мужчын увосень

З мінулых 300 тысяч мабілізаваных вядомыя імёны як мінімум 19 158 чалавек, што загінулі. Зніклых без вестак і параненых — нашмат больш.

Расійскія мабілізаваныя на чыгуначнай станцыі ў пасёлку Прудбой Валгаградскай вобласці, 29 верасня 2022 года. Фота: AP Photo / File

Апошнім часам у расійскіх сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя, што Крэмль можа правесці новую мабілізацыю ўвосень. Найчасцей называецца лічба 1,2 мільёна чалавек. Такую лічбу называе, у прыватнасці, Z-блогер Раманаў. Ён звяртае увагу, у тым ліку, на вучэнні для чыноўнікаў у рэгіёнах, звязаныя з арганізацыяй масавай мабілізацыі.

«Вайна пераходзіць у вайну дронаў. Выцягваць мільён чалавек з эканомікі — вельмі сумнеўная і крайне непапулярная ідэя», — асуджае такую перспектыву адзін з расійскіх каментатараў.

Як піша выданне Kyiv Independent, аналітыкі лічаць, што Расія можа пайсці на новую адкрытую мабілізацыю толькі ў выпадку непасрэднай пагрозы абвалу фронту або пры рэзкім пераходзе да ваеннай эканомікі. Гэта таксама можа сведчыць пра падрыхтоўку да пашырэння вайны за межы Украіны.

Першая хваля «частковай мабілізацыі» ў верасні 2022 года выклікала паніку і справакавала ўцёкі соцень тысяч расіян за мяжу. Цяпер, калі расійская эканоміка ўжо добра падарваная вайной, а грамадства стомленае вялізнай лічбай ахвяр і праблемамі, выкліканымі баявымі дзеяннямі, другая хваля можа аказацца для ўладаў значна больш рызыкоўнай.

«Калі Расія сапраўды распачне ваенную мабілізацыю, гэта будзе прыкметай таго, што рэжым знаходзіцца пад велізарным ціскам і ў палітычнай пастцы», — кажа аналітык Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў Макс Бергман.

Паводле яго, мабілізацыя — гэта «велізарная авантура для Пуціна, стаўка, якая можа паставіць пад пагрозу яго самога і яго рэжым».

Першая і пакуль адзіная мабілізацыя ў Расіі была абвешчаная 21 верасня 2022 года, пасля разгрому расійскіх войскаў пад Ізюмам. Яна працягвалася да канца кастрычніка. Афіцыйна ўлады тады паведамілі пра мабілізацыю 300 тысяч чалавек. Паводле незалежных падлікаў, іх магло быць больш за 527 тысяч.

Паводле апошніх ацэнак аналітыкаў ВВС і «Медыязоны», як мінімум 19 158 тысячы мабілізаваных загінулі — гэта тыя, чые імёны вядомыя. Пры гэтым кожны пяты з гэтых вядомых не пражыў і двух месяцаў пасля мабілізацыі. 

Агульную колькасць загінулых расійскіх вайскоўцаў з пачатку поўнамаштабнай вайны і да канца 2025 года аналітыкі ацэньвалі у 352 тысячы чалавек. На сёння яна ўжо набліжаецца да 400 тысяч. Каля паўтара мільёна расіян былі параненыя. Такіх страт не несла ніводная вялікая дзяржава пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер, калі рэальныя лічбы страт паступова сталі вядомыя грамадству, стала зніжацца лічба расіян, гатовых ваяваць па кантракце.

Гісторыі беларусаў, якія былі завербаваныя на вайну, вы можаце прачытаць па спасылках ніжэй.

Каментары24

  • ***
    01.07.2026
    Похоже это ипсо.
  • Янушак
    01.07.2026
    Чакаем хвалю новабеларусаў з расейскім акцэнтам. Ужо ведаю некалькі выпадкаў калі шукаюць дзядоў беларусаў каб падавацца на беларускі пашпарт. Потым пераязджае сямья калі там у жонкі была баба ў дзедам беларусы.
  • Ох уж эти сказочники...
    01.07.2026
    Опять украинцы пугают россиян мобилизацией.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ нанеслі ўдар па заводзе «Пратон» у горадзе Арол4

Амерыканскі бізнэс-джэт паставіў рэкорд хуткасці для самалётаў — больш за 1000 км/г1

Са скандальнага забудоўшчыка Волаха хочуць спагнаць амаль 5 мільёнаў. Калі ўдасца да яго дацягнуцца1

Меланія Трамп заявіла, што дамаглася гуманітарнага перамір'я ў Алешках4

«Качанава — адказная». Лукашэнка загадаў пусціць трамвай з Наваполацка ў Полацк5

Выйшаў альбом Людмілы Краўцовай, маці Івана Краўцова. Ён праляжаў на паліцы больш за 20 гадоў9

Заторы нават удзень: што зараз адбываецца на скрыжаванні Арлоўскай і Карастаянавай у Мінску1

Гурт Раяна Гослінга выпусціць новыя песні праз 17 гадоў перапынку

Бюджэтнікам у 2027 годзе падымуць заробкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць