Грамадства44

«Да апошняга верылі, што атрымаем дазвол». Адмянілі яшчэ адзін музычны фестываль

Год таму беларусы радаваліся масаваму вяртанню ў краіну вялікіх музычных фестываляў, але, як аказалася, гэта тое самае добрае, якога будзе «патроху». Хваля адмен опэн-эйраў працягваецца: услед за «Сонцастаяннем», Wostrau і Lidbeer сумныя навіны паведаміў Festiwow. Прычыны — усё тыя ж, «якія не залежаць ад арганізатараў», піша «Анлайнер».

Festiwow у 2024 годзе. Фота: «Анлайнер»

«Мы да апошняга верылі, што атрымаем дазвол на правядзенне нашага фестывалю, але на жаль, закон ёсць закон. Мы вельмі спадзяемся і верым, што яшчэ сустрэнемся з вамі! Дзякуй, што былі з намі гэтыя два гады», — гаворыцца ў сацсетках Festiwow.

Арганізатары таксама расказалі, што фестываль сарваўся літаральна ў апошні момант: дамовы з артыстамі ўжо былі падпісаныя, з дня на дзень павінны былі стартаваць продажы квіткоў.

Festiwow праходзіў на мінскім стадыёне «Дынама» ў 2024 і 2025 годзе — на сцэне выступалі многія актуальныя артысты з краін СНД: Saluki, Zoloto, Toxi$, Cream Soda, «Моя Мишель», «Три дня дождя» і іншыя.

Гэта ўжо чацвёрты буйны беларускі фестываль, які паведаміў пра адмену ў 2026-м. Раней арганізатары нясвіжскага опэн-эйра Wostrau, тлумачачы прычыны, спасылаліся на пастановы Савета Міністраў «Аб рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемстваў» і «адсутнасць магчымасці прывозіць замежных артыстаў самастойна».

«Анлайнер» звязваўся з арганізатарамі Wostrau і Lidbeer, аднак дэталёва каментаваць адмены фестываляў яны адмовіліся.

З астатніх буйных музычных фестываляў даты анансаваныя толькі ў Viva Braslav і belbet fest (другі ўжо нават абвясціў першых артыстаў). Таксама пра вяртанне музычнай праграмы з замежнымі хэдлайнерамі заяўляў пікнік VULITSA EZHA. Ад Stereo Weekend, які вярнуўся ў мінулым годзе ў Лошыцкі парк пасля сямігадовага перапынку, няма навін ні пра адмену, ні пра даты і месца правядзення.

Каментары4

  • ваван
    30.03.2026
    еще не поняли ГДЕ они живут???? Хтаскрайники до сих пор во что то верят.. А не надо было стоять на балконах и махать, надо было выйти к тем кто внизу шел, по сути ЖИЗНЬЮ рисковал.... Ябацькам же и так добра их задача камни целовать да зиговать...
  • Абу
    30.03.2026
    Спявайце пад Першую праграму Беларускага радыё: галоўнае захаваць краіну!
  • Аналитик
    31.03.2026
    Выбравшие между отсутствием фестивалей и позором позор получат и позор, и отсутствие фестивалей.

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

Грозныя іспанцы не змаглі нічога зрабіць са зборнай Каба-Вэрдэ3

Трамп заявіў, што пасля Ірана засяродзіцца на вайне ва Украіне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?6

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць