Адміністрацыйную справу супраць клецкага актывіста накіравалі на новы разгляд.
Адміністрацыйную справу супраць клецкага актывіста накіравалі на новы разгляд.
Мінскі абласны суд разгледзеў скаргу Сяргея Панамарова з Клецка на адміністрацыйны прысуд ад 29 красавіка. Нагадаем, што напрыканцы красавіка Клецкі раённы суд пакараў выдаўца незалежнага бюлетэню «Бойкі Клецак» штрафам у 10 базавых велічынь (350 000 руб.) за абразу начальніка клецкай ЖКГ Аляксандра Навіцкага. 15 сакавіка паміж Панамаровым і Навіцкім адбыўся невялікі канфлікт, у часе якога, па словах Панамарова,начальнік ЖКГ яго абразіў. Сведкамі скандалу сталі госці Панамарова з Мінска. Яны і падмацавалі сваімі подпісамі заяву выдаўца ў пракуратуру Клецкага раёна. Праз пэўны час у міліцыю звярнуўся Навіцкі з сустрэчнай заявай, у якой абвінаваціў у абразах Панамарова. Клецкія міліцыянты склалі адміністрацыйны пратакол, суд справу разгледзеў і прызнаў вінаватым Панамарова. Ягоную заяву ў Клецкім РУУС не разглядалі.
28 траўня Мінскі абласны суд пастанавіў адмяніць рашэнне Клецкага раённага суда і накіраваў справу да іншага суддзі на новы разгляд. Пры гэтым было адзначана, што суд над Панамаровым адбываўся з парушэннем шэрагу артыкулаў ПВКаАПу.
-
Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства
-
У Гродне п'яны мужчына пайшоў на прыпынак і пужаў хлопчыка пнеўматычным пісталетам
-
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары