Грамадства44

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму

Вольга Буланава шмат гадоў працавала бухгалтаркай, а пасля змяніла прафесію і вывучылася на UX-дызайнерку. У маі 2025 года яе арыштавалі.

Вольга Буланава. Фота з яе старонкі Укантакце

Вользе Буланавай (у дзявоцтве — Віняцкай) 43 гады. Яна з Бабруйска. Пасля заканчэння мясцовага аграрна-эканамічнага каледжа ў 2004 годзе яна ўладкавалася аператаркай ПЭВМ на Бабруйскую абутковую фабрыку.

Неўзабаве паехала вучыцца ў Мінск. Вольга з 2005 года працавала менеджаркай у кампаніі «Браш Майстар». І паралельна атрымлівала вышэйшую адукацыю на ўлікова-эканамічным факультэце Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

У 2006 годзе Вольга прыйшла ў кампанію «Лонза». Там яна адпрацавала больш за 11 гадоў, даросшы да пасады намесніцы галоўнага бухгалтара. Паралельна з гэтым, у 2009—2010 гадах, таксама працавала галоўнай бухгалтаркай у іншай фірме.

Аддаўшы фінансам больш за 10 гадоў, Буланава вырашыла кардынальна змяніць жыццё. У 2018—2019 гадах яна прайшла навучанне ў IT Academy і атрымала прафесію UI/UX-дызайнеркі. Пасля знайшла працу ў IT.

Вольга Буланава. Фота з яе старонкі Укантакце

Калі меркаваць па сацсетках, яна да самага затрымання жыла ў Літве, але раз на пару месяцаў ездзіла ў Беларусь. У жанчыны ёсць муж і дзіця.

Вольгу арыштавалі 21 мая 2025 года і змясцілі ў СІЗА. Яе асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 КК. Па звестках Dissidentby, пераслед звязаны са справай Гаюна.

3 студзеня 2026 года Вользе прысудзілі тры гады калоніі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Нуну
    29.04.2026
    Саентоляг і друган лукі за яе, вядома, ня ўпішацца, бо мэта (даць сябру Эпстына чарговую нагоду папіярыцца) ужо дасягнутая. Дый не папіярысься на немэдыйным чалавеку.
  • Ну да
    29.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Той самы
    29.04.2026
    Што-што,а за тэрор супраць нашых працавітых і таленавітых Жанчын,Жанчын-мамаў,гэты рэжым трэба разьбіраць да цагляна-бетоннай крошкі!

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Нампаліта пагранічнай заставы з Хойнікаў адправілі ў калонію па справе Гаюна6

Азаронак выступіў у гумарыстычным «ДХ шоу»18

У Мінску больш не будзе камерцыйнага долевага будаўніцтва3

Нетаньяху: Пасля ўдараў па «Яндэксе» колькасць антысеміцкіх ботаў скарацілася на 60%6

Затрыманы галоўны падазраваны ў падпале ратушы Ліможа: гэта левы радыкал21

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму14

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць