Даўгабуд МАЗа ў Мінску ператвараюць у архіў з перадавымі тэхналогіямі
У Мінску за гандлёвым цэнтрам «МОМА» працягваецца будаўніцтва новага комплексу дзяржаўнага архіва. Асаблівасць праекта ў тым, што пад архіў перабудоўваюць вядомы гарадскі даўгабуд, які першапачаткова ўзводзілі для МАЗа, піша Office Life.

Комплекс складаецца з трох блокаў. Цяпер на аб’екце вядуцца фасадныя, дахавыя і ўнутраныя работы. У будынку створаць спецыяльныя кліматычныя зоны, каб забяспечыць належнае захоўванне дакументаў. Таксама там з’явяцца памяшканні для акліматызацыі, ачысткі ад пылу і рэстаўрацыі папяровых архіваў.
Акрамя архіўных сховішчаў, на першым паверсе плануюць адкрыць выставачную і канферэнц-залу. У новы комплекс пераедуць Цэнтр электроннага дакументаабароту і Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы. Праект разглядаюць як базу для развіцця лічбавых тэхналогій у архіўнай сферы.
Падчас будаўніцтва рабочыя здолелі захаваць стары яблыневы сад, які расце проста на тэрыторыі пляцоўкі.
Гісторыя гэтага даўгабуду пачалася яшчэ ў 2008 годзе. Тады на скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Машынабудаўнікоў пачалі будаваць адміністрацыйны корпус для Мінскага аўтамабільнага завода. Праз некалькі гадоў з-за недахопу фінансавання работы спынілі, а ў 2014 годзе аб’ект закансервавалі. У 2023 годзе будынак перадалі гораду для далейшай рэканструкцыі.
У Дзяржынску прадаюць Дом гандлю амаль за 5 мільёнаў даляраў
Рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску зноў прыпыняўся
Вуліцу Мельнікайце ў Мінску перакрыюць на два гады: трэба дастаць «Алесю» і «Марыю»
Першая чарга кальцавой лініі мінскага метрапалітэна дойдзе толькі да Вяснянкі
У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары